На мінулым тыдні ірландзкае графства Galway назаўсёды трапіла ў гісторыю бёдуотчынгу і арніталогіі. Справа ў тым, што менавіта тут упершыню для Ірландыі і Заходняй Палеарктыкі быў адзначаны каралеўскі тыранн Tyrannus tyrannus !
Гэты від доўгі час быў “на радарах” ірландзкіх і брытанскіх бёдуотчараў як патэнцыйна магчымы выпадкова залётны ў Еўропу. Ў рэшце рэшт Х’ю Ділэні (Hugh Delaney) паспяхова скончыў гэтыя чаканні, адзначыўшы птушку на востраве Inishmore. Тыранн без цяжкасцяў, падобна да нашых валасяніц, лапаў, узлятаючы з розных прысадаў, матылёў і іншых насякомых.
На вядомасць пра надзвычайную сустрэчу на востраў яшчэ ў той жа дзень даляцелі ірландзкія бёдуотчары, якім таксама пашчасціла ўтрох назіраць птушку. З надыходам сумраку яна адляцела ў бліжэйшы лес. Калі ж на наступны дзень да вострава дабраліся на першым пароме каля 70 новых жадаючых, а на наступным – яшчэ некалькі дзесяткаў бёдуотчараў, тыранна тут ужо не было.
Каралеўскі тыранн – далёкадыстанцыйны мігрант, які гняздуе ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, а зімуе ў Паўднёвай. Аднак тое, што пералёты віду на зімоўку адбываюцца параўнальна рана – большасць птушак адлятае на зімоўку на прыканцы жніўня, тыранны пазбягаюць трапляць у восеньскія штормы, якія часта адбываюцца з верасня ўздоўж усходняга ўзябрэжжа ЗША і часам “прыносяць” амерыканскіх птушак у Еўропу.
Цікава, што ў гэты самы час у гэтым жа ірландзкім графстве можна было ўбачыць яшчэ 4 розныя амерыканскія віды птушак, уключна з ашыйнікавым зімародкам Megaceryle alcyon.
Паводле www.birdguides.com і www.dermotbreen.blogspot.ie (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Амерыканская чапля-кваква – новы від для Заходняй Палеарктыкі
Новы від для Заходняй Палеарктыкі – жоўтабрухі голуб
Другая рэгістрацыя шыфера-спінай чайкі ў Заходняй Палеарктыцы
У Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі дадаўся новы від
Першы карычневы крывок у Заходняй Палеарктыцы
Рэгістрацыі самых рэдкіх птушак Заходняй Палеарктыкі сабраныя пад адной вокладкай
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Ягор (госць) - 29.10.2012 - 15:03
цікавы матэрыял