Упершыню знойдзена гняздо адной з самых рэдкіх птушак на Зямлі

 

У Бразіліі было зроблена нечаканае адкрыццё – там было знойдзена гняздо крытычна пагражаемага віду птушак – тапако Стрэземана Stresemann's Bristlefront Merulaxis stresemanni . Да гэтага від быў вядомы па двух скурках з музеяў і толькі некалькіх сустрэчах у прыродзе.

Першая птушка была закалекцыянаваная ў 1830-я гг у наваколлі гораду Сальвадор (сталіцы штата Багія), другая – больш, чым праз стагоддзе, ў гэтым жа бразільскім штаце, ў 1945 г. Тапако Стрэземана быў пераадкрыты пасля 50 год небыцця ў 1995 годзе ў тым жа штаце ў атлантычным лесе, калі быў сфатаграфаваны самец і запісаны яго голас. Пасля гэтага была знойдзена яшчэ адно месца распаўсюджання віду – ў штаце Minas Gerais у мяжы са штатам Bahia. Аднак і там гэта адзінае месца сустрэчы птушак, плошча якога не большая за 100 га. Самая вялікая група птушак, якую дагэтуль атрымалася ўбачыць , складалася з 4 асобін.

Уся папуляцыя гэтай адной з самых рэдкіх птушак на Свеце аценьваецца ўсяго ў 15 асобін! Асноўная праблема для віду, як і для іншай мясцовай біёты: знішчэнне і фрагментацыя вільготнага нізіннага лесу праз пажары, высечку на драўніну і для стварэння новых пашаў для выпасу быдла.

30 кастрычніка 2012 г. Д’імас Піолі (Dimas Pioli) і Густава Малакка (Gustavo Malacco), два бразільскіх арнітолага, якія даследавалі рэзерват Fundação Biodiversitas' Mata do Passarinho Reserve знайшлі ўваход у гнездавы тунэль, каля якога была самка тапако Стрэземана. Тунэль пачынаўся адтулінай памерам з тэнісны мячык, якая знаходзілася на невялікай вышыні над зямлёй з самага краю высокай расліннасці. Гнездавыя тунелі - вельмі тыповыя пабудовы для ўсіх прадстаўнікоў сямейтва Тапакавых, да якіх адносіцца і тапако Стрэземана. Знойдзены гнездавы тунель аказаўся каля 1,8 м даўжынёй, акрамя асноўных прамераў, навукоўцы сфатаграфавалі яго з дапамогай мікракамеры. Ў хуткім часе апісанне гнездавой пабудовы павінна з’явіцца ў адным з арніталагічных часопісаў. 

"Гэта адкрыццё, на якое можна чакаць усё жыццё” – сказаў Алехандрэ Энуа (Alexandre Enout), мэнэджэр рэзервату. “Яго значэнне павялічваецца дзякуючы таму, што атрымалася не толькі ўбачыць дарослых птушак, але і атрымаць доказы прысутнасці на гняздзе некалькіх птушанят. Тэрмінова неабходна павялічыць плошчу атлантычнага лесу, які будзе пад аховай, пакуль ён не страчаны назаўсёды. Найлепшы спосаб захаваць гэты від птушак – гэта захаваць яго патэнцыйныя месцы пражывання”.

Апошнія гады амерыканская арганізацыя American Bird Conservancy працуе разам з бразільскім партнёрам Fundação Biodiversitas каб захаваць лес у і вакол Mata do Passarinho Reserve у паўночна-ўсходняй Бразіліі. Рэзерват плошчай 1500 акраў ахоўвае ключавы фрагмент атлантычнага нізіннага лесу – таго біятопу, які патрэбны для жыцця тапако Стрэземана. Дагэтуль у рэзерваце было адзначана 245 відаў птушак, 37 відаў з якіх – эндэмікі Бразіліі. 

Т.зв. атлантычны лес – адна з найбольш пагражаемых экасістэм на нашай планеце. Яшчэ 500 год таму яны цягнуліся ўздоўж атлантычных узбярэжжаў Бразіліі праз Парагвай і паўночную Аргентыну. Аднак цяпер засталося толькі каля 10% былой лясной паверхні, якая скурчылася з-за знішчэння лясоў пад вядзенне сельскай гаспадаркі і нарыхтоўкі драўніны.

Не гледзячы на істотныя страты, атлантычныя лясы застаюцца аднымі з самых багатых біяразнастайнасцю экасістэм. Тут растуць каля 20 тысяч відаў раслін, пры чым амаль 450 відаў дрэваў можна сустрэць на некаторых тэрыторыях плошчай усяго ў адзін гектар! Прыкладна 40% вышэйшых раслін, 52% відаў дрэваў, амаль 60% хрыбетных жывёл уключна з 92% відаў амфібій – мясцовыя эндэмікі. Гэта значыць, што яны не сустракаюцца больш нідзе ў Свеце.

Атлантычны лес падтрымлівае здзіўляючую птушыную разнастайнасць. Тут адзначаны больш 930 відаў птушак, з іх 15% - эндэмікі гэтай экасістэмы. Аднак многія віды знаходзяцца пад пагрозай знікнення з-за фрагментацыі, знішчэння і дэградацыі гэтай экасістэмы, якія, на жаль, працягваюцца. Іх колькасць уражвае – гэта больш чым 11 тысяч відаў раслін і жывёл.

Паводле сучасных аценак, за апошнія 400 год тут зніклі амаль 250 відаў толькі амфібій, птушак і звяроў.

Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

Здымак самкі або маладога самца тапако Стрэземана з www.abcbirds.org   

 

На гэтую тэму:

Больш за 80% пераадкрытых відаў жывёл знаходзяцца пад пагрозай канчатковага знікнення  

Пераадкрыццё хмызняковага цвыркуна

Новы від качурак адкрыты дзякуючы ўважлівасці бёдуотчараў

Бёдуотчары зноў адзначылі невядомы для навукі від птушак?

Жаўрука, сфатаграфаванага ў Эфіопіі, не могуць вызначыць да віду

Тыбецкі горны ўюрок зноў адзначаны праз 80 год небыцця

Створана “Дрэва жыцця” для ўсіх відаў птушак

 

 

Comments

 Патрэбна 1 удакладненне: першая птушка была закалектавана не "у мяжы з Сальвадорам," (гэта чытаецца як назва цэнтральна-амерыканскай краiны, El Salvador),  а у ваколiцах Сальвадора, сталiцы штата Баiя. I яшчэ пытанне: чаму "тапако," а ня тапакула? У апошнiм слове, наколькi я ведаю, нацiск на У.

Дзякуй за удакладненьне і прапанову іншай назвы.

Думаю, што беларуская назва можа быць рознай - на сваім варыянце на настойваю- можа быць і Ваш.

 Пра назву: падаецца натуральным ужываць арыгiнальную, паходзячую у тый, цi iншай версii, ад гiшпанскiх слоу, спажываемых у дачыненнi да гэтых птушак у Пауднёвай Амерыцы

Я, на жаль, гішпанскай мовы не ведаю. Тут напісаў магчымы беларускі варыянт расейкай назвы роду. Натуральна будзе тое, што лепш прыжывецца. Магчыма, мясцовыя індыяне маюць і сваю назву для гэтых птушак, таму і гішпанская будзе не вельмі пасаваць ці з'яўляцца не зусім арыгінальнай. Але супраць яе нічога не маю.

Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і час на пераклад і рэдагаваньне навін з гішпанскай ці іншых моваў, буду толькі рады іх змяшчэньню на нашым сайце.

Спачатку гэта можна рабіць праз мяне, а праз нейкі час і самастойна, атрымаўшы адпаведны статус.

 mea culpa, я нават не падумау пра iснаванне расейскай назвы i арыентавался выключна на гiшпанскую/ангельскую. Тады, можа, i арыгнальны варыянт мае больш сэнсу. Што да aрнiта-навiн з гiшпанскай - не магу абяцаць. Справа не у веданнi мовы, а уваге да навiн. Па за нерэгулярным дылетантскiм бёрдвотчынгам у Неатропiке ды слабеючымi год ад года сувязямi з aрнiтолгамi з универа в Луiзiане, дзе месцiцца, мусiць, самая актыуная у свеце праграма па Неатрапiчным птушкам, амаль нiчога не раблю у гэтым напрамке 

Абяцаць нічога і не трэба. Калі атрымаецца знайсці нешта цікавае (можа і выпадкова) і будзе час гэта перакласьці, будзем вельмі радыя змясціць такі матэрыял на сайце. Не важна, з якой мовы. Ну і Вашы грунтоўныя каментары вельмі дарэчы і не даюць расслабляцца:)

Ананім (госць) - 28.01.2013 - 23:14

На якой мове гэта птушка тапако? Не зразумеу. ав Чешский: štidlák Stresemannův Немецкий: Nördlicher Stirnhaubentapaculo датский: Stresemanns Børstefjæs Испанский: Macuquiño de Stresemann Финский: isosukastapakulo Французский: Mérulaxe de Stresemann Итальянский: Frontesetolosa di Stresemann Голландский: Stresemanns Tapaculo Норвежский: Bahiabørstepanne Польский: kominiarek sniady Португальский: Bigodudo-baiano португальском (Бразилия): Entufado-baiano Русский: Жестколобка Штреземанна Словакский: tapakulo štetinatý http://avibase.bsc-eoc.org/species.jsp?avibaseid=23A8692EBF977BC7