У Бразіліі было зроблена нечаканае адкрыццё – там было знойдзена гняздо крытычна пагражаемага віду птушак – тапако Стрэземана Stresemann's Bristlefront Merulaxis stresemanni . Да гэтага від быў вядомы па двух скурках з музеяў і толькі некалькіх сустрэчах у прыродзе.
Першая птушка была закалекцыянаваная ў 1830-я гг у наваколлі гораду Сальвадор (сталіцы штата Багія), другая – больш, чым праз стагоддзе, ў гэтым жа бразільскім штаце, ў 1945 г. Тапако Стрэземана быў пераадкрыты пасля 50 год небыцця ў 1995 годзе ў тым жа штаце ў атлантычным лесе, калі быў сфатаграфаваны самец і запісаны яго голас. Пасля гэтага была знойдзена яшчэ адно месца распаўсюджання віду – ў штаце Minas Gerais у мяжы са штатам Bahia. Аднак і там гэта адзінае месца сустрэчы птушак, плошча якога не большая за 100 га. Самая вялікая група птушак, якую дагэтуль атрымалася ўбачыць , складалася з 4 асобін.
Уся папуляцыя гэтай адной з самых рэдкіх птушак на Свеце аценьваецца ўсяго ў 15 асобін! Асноўная праблема для віду, як і для іншай мясцовай біёты: знішчэнне і фрагментацыя вільготнага нізіннага лесу праз пажары, высечку на драўніну і для стварэння новых пашаў для выпасу быдла.
30 кастрычніка 2012 г. Д’імас Піолі (Dimas Pioli) і Густава Малакка (Gustavo Malacco), два бразільскіх арнітолага, якія даследавалі рэзерват Fundação Biodiversitas' Mata do Passarinho Reserve знайшлі ўваход у гнездавы тунэль, каля якога была самка тапако Стрэземана. Тунэль пачынаўся адтулінай памерам з тэнісны мячык, якая знаходзілася на невялікай вышыні над зямлёй з самага краю высокай расліннасці. Гнездавыя тунелі - вельмі тыповыя пабудовы для ўсіх прадстаўнікоў сямейтва Тапакавых, да якіх адносіцца і тапако Стрэземана. Знойдзены гнездавы тунель аказаўся каля 1,8 м даўжынёй, акрамя асноўных прамераў, навукоўцы сфатаграфавалі яго з дапамогай мікракамеры. Ў хуткім часе апісанне гнездавой пабудовы павінна з’явіцца ў адным з арніталагічных часопісаў.
"Гэта адкрыццё, на якое можна чакаць усё жыццё” – сказаў Алехандрэ Энуа (Alexandre Enout), мэнэджэр рэзервату. “Яго значэнне павялічваецца дзякуючы таму, што атрымалася не толькі ўбачыць дарослых птушак, але і атрымаць доказы прысутнасці на гняздзе некалькіх птушанят. Тэрмінова неабходна павялічыць плошчу атлантычнага лесу, які будзе пад аховай, пакуль ён не страчаны назаўсёды. Найлепшы спосаб захаваць гэты від птушак – гэта захаваць яго патэнцыйныя месцы пражывання”.
Апошнія гады амерыканская арганізацыя American Bird Conservancy працуе разам з бразільскім партнёрам Fundação Biodiversitas каб захаваць лес у і вакол Mata do Passarinho Reserve у паўночна-ўсходняй Бразіліі. Рэзерват плошчай 1500 акраў ахоўвае ключавы фрагмент атлантычнага нізіннага лесу – таго біятопу, які патрэбны для жыцця тапако Стрэземана. Дагэтуль у рэзерваце было адзначана 245 відаў птушак, 37 відаў з якіх – эндэмікі Бразіліі.
Т.зв. атлантычны лес – адна з найбольш пагражаемых экасістэм на нашай планеце. Яшчэ 500 год таму яны цягнуліся ўздоўж атлантычных узбярэжжаў Бразіліі праз Парагвай і паўночную Аргентыну. Аднак цяпер засталося толькі каля 10% былой лясной паверхні, якая скурчылася з-за знішчэння лясоў пад вядзенне сельскай гаспадаркі і нарыхтоўкі драўніны.
Не гледзячы на істотныя страты, атлантычныя лясы застаюцца аднымі з самых багатых біяразнастайнасцю экасістэм. Тут растуць каля 20 тысяч відаў раслін, пры чым амаль 450 відаў дрэваў можна сустрэць на некаторых тэрыторыях плошчай усяго ў адзін гектар! Прыкладна 40% вышэйшых раслін, 52% відаў дрэваў, амаль 60% хрыбетных жывёл уключна з 92% відаў амфібій – мясцовыя эндэмікі. Гэта значыць, што яны не сустракаюцца больш нідзе ў Свеце.
Атлантычны лес падтрымлівае здзіўляючую птушыную разнастайнасць. Тут адзначаны больш 930 відаў птушак, з іх 15% - эндэмікі гэтай экасістэмы. Аднак многія віды знаходзяцца пад пагрозай знікнення з-за фрагментацыі, знішчэння і дэградацыі гэтай экасістэмы, якія, на жаль, працягваюцца. Іх колькасць уражвае – гэта больш чым 11 тысяч відаў раслін і жывёл.
Паводле сучасных аценак, за апошнія 400 год тут зніклі амаль 250 відаў толькі амфібій, птушак і звяроў.
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак самкі або маладога самца тапако Стрэземана з www.abcbirds.org
На гэтую тэму:
Больш за 80% пераадкрытых відаў жывёл знаходзяцца пад пагрозай канчатковага знікнення
Пераадкрыццё хмызняковага цвыркуна
Новы від качурак адкрыты дзякуючы ўважлівасці бёдуотчараў
Бёдуотчары зноў адзначылі невядомы для навукі від птушак?
Жаўрука, сфатаграфаванага ў Эфіопіі, не могуць вызначыць да віду
Тыбецкі горны ўюрок зноў адзначаны праз 80 год небыцця
Створана “Дрэва жыцця” для ўсіх відаў птушак
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
bubson - 28.01.2013 - 00:02
Патрэбна 1 удакладненне:
Патрэбна 1 удакладненне: першая птушка была закалектавана не "у мяжы з Сальвадорам," (гэта чытаецца як назва цэнтральна-амерыканскай краiны, El Salvador), а у ваколiцах Сальвадора, сталiцы штата Баiя. I яшчэ пытанне: чаму "тапако," а ня тапакула? У апошнiм слове, наколькi я ведаю, нацiск на У.
Harrier - 28.01.2013 - 00:38
In reply to Патрэбна 1 удакладненне: by bubson
Дзякуй за удакладненьне і
Дзякуй за удакладненьне і прапанову іншай назвы.
Думаю, што беларуская назва можа быць рознай - на сваім варыянце на настойваю- можа быць і Ваш.
bubson - 28.01.2013 - 01:48
In reply to Дзякуй за удакладненьне і by Harrier
Пра назву: падаецца
Пра назву: падаецца натуральным ужываць арыгiнальную, паходзячую у тый, цi iншай версii, ад гiшпанскiх слоу, спажываемых у дачыненнi да гэтых птушак у Пауднёвай Амерыцы
Harrier - 28.01.2013 - 02:02
In reply to Пра назву: падаецца by bubson
Я, на жаль, гішпанскай мовы
Я, на жаль, гішпанскай мовы не ведаю. Тут напісаў магчымы беларускі варыянт расейкай назвы роду. Натуральна будзе тое, што лепш прыжывецца. Магчыма, мясцовыя індыяне маюць і сваю назву для гэтых птушак, таму і гішпанская будзе не вельмі пасаваць ці з'яўляцца не зусім арыгінальнай. Але супраць яе нічога не маю.
Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і час на пераклад і рэдагаваньне навін з гішпанскай ці іншых моваў, буду толькі рады іх змяшчэньню на нашым сайце.
Спачатку гэта можна рабіць праз мяне, а праз нейкі час і самастойна, атрымаўшы адпаведны статус.
bubson - 28.01.2013 - 02:36
In reply to Я, на жаль, гішпанскай мовы by Harrier
mea culpa, я нават не
mea culpa, я нават не падумау пра iснаванне расейскай назвы i арыентавался выключна на гiшпанскую/ангельскую. Тады, можа, i арыгнальны варыянт мае больш сэнсу. Што да aрнiта-навiн з гiшпанскай - не магу абяцаць. Справа не у веданнi мовы, а уваге да навiн. Па за нерэгулярным дылетантскiм бёрдвотчынгам у Неатропiке ды слабеючымi год ад года сувязямi з aрнiтолгамi з универа в Луiзiане, дзе месцiцца, мусiць, самая актыуная у свеце праграма па Неатрапiчным птушкам, амаль нiчога не раблю у гэтым напрамке
Harrier - 28.01.2013 - 11:14
In reply to mea culpa, я нават не by bubson
Абяцаць нічога і не трэба.
Абяцаць нічога і не трэба. Калі атрымаецца знайсці нешта цікавае (можа і выпадкова) і будзе час гэта перакласьці, будзем вельмі радыя змясціць такі матэрыял на сайце. Не важна, з якой мовы. Ну і Вашы грунтоўныя каментары вельмі дарэчы і не даюць расслабляцца:)
Ананім (госць) - 28.01.2013 - 23:14
На якой мове гэта птушка
bubson - 29.01.2013 - 00:23
Мае разуменне са слоу
Мае разуменне са слоу Harrier была, штo тапако завецца сям'я i шматлiкiя iншыя вiды па расейску, але я не праверау, ведаю толькi, што тапакула дамiнiруе ва многiх мовах