Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія галубы: (не)блізкія кантакты

З таго часу, як я ўпершыню гэтай вясной убачыў вялікіх галубоў (Columba palumbus) парай, мінуў тыдзень. Я стараўся сачыць за імі, але атрымлівалася гэта здалёк - яны пераляталі вакол школы і заляталі і сядалі на дрэвы на яе тэрыторыі і толькі зрэдку я іх бачыў у скверыку каля нашага дома. І вось - ізноў пашанцавала! Сёння ўвечары пара сядзела з краю скверыка, невысока і птушкі трымаліся паблізу адна ад другой.

Я хутка схадзіў за штатывам - здымаць без яго было б ужо безсэнсоўна і стаў чакаць на самы блізкі кантакт птушак паміж сабой. Але вечар быў халодны, птушкі амаль пастаянна чысціліся і хаця сядзелі амаль побач, асаблівай увагі адна на адну не звярталі.

Цікава, што толькі галубы розных відаў пад час дагляду за пер'ем умеюць так рэльефна прыпадымаць усе пёркі на крыле і целе, што становяцца фота-мадэлямі) Час ішоў, змяркалася і я зразумеў, што хутчэй за ўсё на больш цёплыя адносіны паміж птушкамі прыйдзецца пачакаць больш цёплай пагоды.

Раптам у бок школы і тамтэйшых дрэваў адляцеў адзін з галубоў і амаль адразу за ім - другі. Але фотасесія і так ужо мусіла скончыцца.

Гродна, 21-03-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.