Дакументацыйныя здымкі і відэа
На старой і высокай яблыні, сярод яе галін і кусцікаў амялы, я раптам заўважыў нейкі рух і ўбачыў самку лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla)!
Я не бачыў яе тут раней, і як аказалася потым, таксама і ў наступныя дні. Я пачаў здымаць і тут пачалося самае цікавае: птушка адарвала ягаду амялы і спрабавала яе з'есці:
Атрымалася гэта не адразу, але атрымалася! Не так даўно я пераклаў цікавы артыкул пра новы погляд на рассяленне амялы ў Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы. І зусім нечакана было ўбачыць, што і ў нас ягады амялы могуць есці не толькі амялушкі і дразды, але і іншыя птушкі. Якія таксама могуць яе распаўсюджваць, хаця, хутчэй за ўсё і не так, як знойдзена ва ўжо згаданым даследаванні.
Гродна, 09-05-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ