Пасля чарговага моцнага ліўня на агароджы былога піўзавода ў цэнтры горада з'явіліся маладыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica).
Прычым 6 асобін побач адна з адной - яўна з розных вывадкаў. Як іх адрозніваюць дарослыя птушкі і ці адрозніваюць сваіх ад чужых - не ведаю. Можа ўсе дарослыя кормяць усіх птушанят, якія знаходзяцца побач з іх былым гняздом?
Зразумела, што птушаняты калі і адрозніваюць сваіх бацькоў ад чужых, не паказваюць гэтага і просяць карміць іх усіх, хто з ластавак пралятае побач. Крычаць - справа гэта няхітрая, авось нехта і пакорміць)
Цікава, што дарослыя птушкі пры мне насілі толькі параўнальна вялікую здабычу - розных стракозаў. Звычайна яе атрымлівае той з птушанят, які першым акажацца на шляху бацькоў і своечасова раскрые дзюбу. Аднак не ў гэты раз: нешта з першым малым не спрацавала і страказу, пасля першай няўдалай спробы засунуць яе ў дзюбу першаму, атрымаў другі - гл. здымкі ніжэй.
Не так лёгка, аказваецца, нават з'есці тое, што для цябе зловяць, прынясуць і нават пакладуць у дзюбу) Усяму трэбавучыцца.
06-07-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 07.07.2021 - 09:52
Вельмі цікавае назіранне, з…
Вельмі цікавае назіранне, з дакументальнымі здымкамі. Цярпенне і вытрымка дапамаглі ўлавіць гэтыя незвычайныя моманты кармлення ў ластавак ...