Вось і прыйшоў час на вылет другіх вывадкаў у нашых вясковых ластавак (Hirundo rustica).
Учора дзе-нідзе раздаваліся дружныя галодныя крыкі малых, якія толькі выляцелі з гнёздаў, а сёння іх стала нашмат больш і раздаюцца яны з розных прысадаў.
Гэтая ж чацьвёрка ў зарасніках вярбы на беразе дае мне магчымасць назіраць за сабой другі дзень. І звычайна птушаняты трымаюцца разам і пераважна стараюцца сядзець шчыльна, амаль прытуляючыся адно да аднаго. Гэта і 'сыграла' злы жарт з адным з іх. Птушанё сядзела спіной да кірунку, з якога надляцеў адзін з бацькоў і вельмі энергічны парыў да яго трох іншых сіблінгаў проста выпхнуў небараку з іх шчыльнага шэрагу) Аднак малое не толькі ўтрымалася за галінку, але і працягвала крычаць не менш інтэнсіўна, чым яго браты-сёстры, хаця і спіной да ежы)
Бераг Нёмана ў Гродна, 19-08-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ