Аднымі з самых скрытных (але не самымі!) відаў птушак, якія пастаянна харчаваліся ягадамі чорнай бузіны, былі шэрыя лескі (Sylvia communis). Яны ніколі наўпрост не прыляталі на гронкі, як гэта рабілі рудахвосткі-чарнушкі , і нават стараліся не сядаць зусім без прыкрыцця лісцем ці ягадамі бузіны - як гэта рабілі лескі-чарнагалоўкі.
Але як і ў выпадку апошняга віда, часам можна было здагадацца, дзе птушкі хутка спрабуюць адарваць чорную, бліскучую ягаду - недзе лісце куста пачынала шавяліцца не так, як рабіла гэта побач ад ветра і з-за яго паказвалася звычайна галава шэрай лескі. Далей птушкі непрацяглы час назіралі за наваколлем і калі былі ўпэўненыя, што нічога ім не пагражае, хутка адрывалі і праглыналі ягаду, а потым гэтак жа хутка знікалі. Да наступнага разу.
08-2022, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ