Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шэрая чапля ў цэнтры гораду: Завышаныя чаканні?

шэрая чапля

Працяг гісторыі, пачатак ТУТ

Пасля таго як я заўважыў шэрую чаплю (Ardea cinerea) у цэнтры гораду на мялізне Нёмана сярод рознага памеру купін надводнай расліннасці ў першы раз, у наступныя дні яна была там амаль штодня. Праўда, часам я бачыў яе ўдзень, а часам - увечары. І ўсё ж набольш часу яна праводзіла на карчы на ўскрайку адной з зялёных купін. Там і адпачывала, і чысцілася, і ўзіралася ў ваду наперадзе ў чаканні здабычы. І хаця на працягу амаль тыдня я назіраў толькі адзінкавыя і няўдачныя выпады-атакі птушкі на рыбу, чапля яўна чакала на нешта вялікае і менавіта ў гэтым месцы. Можа яе чаканне было апраўдана тым, што ў нейкі момант, які я не бачыў, яна там злавіла нешта добрае?

Тым не менш, нарэшце пашанцавала і мне, але не сказаць, што чаплі) На краю іншай зялёнай купіны яна пры мне злавіла, праглынула і запіла вадой ...вялікую стрэлку (страказу) (гл. здымкі ніжэй). І гэта была адзіная яе паспяховая атака, якую я бачыў.

Гродна, 13, 14 і 16-08-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі