Заканчэнне. Пачатак гісторыі ТУТ
Калі самец канаплянкі (Carduelis cannabina) скончыў збіраць насенне на раслінах пад мастом, ён працягнуў гэта рабіць і на зямлі. І тут двое яго птушанят-злёткаў, якія ўжо не адрозніваліся ад яго памерамі, абодва сталі больш самастойнымі. Сталі самі шукаць і знаходзіць сабе ежу, і хаця самец працягваў набіраць насенне ў дзюбу для іх, стала цяжка адсочваць яго перадачу. І калі раней птушаняты амаль без перапынку рухаліся за ім і час ад часу выпрошвалі ежу, цяпер і самец меў магчымасць пералятаць за імі і яе прапaноўвываць:
Хутчэй за ўсё на зямлі і выбар быў большы, і не трэба было такіх акрабатычных здольнасцяў, каб здабываць сябе ежу. Але, напэўна, гэта часта выбар паміж большай зручнасцю і меншай бяспекай - бо нават з невысокай сцябліны, але над зямлёй, лягчэй заўважыць патэнцыйную небяспеку, чым калі знаходзішся сярод расліннасці на зямлі.
Гродна, 12-09-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ