Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікая сініца і крылатка клёна

вялікая сініца

Хаця назва таго, у чым хаваецца насенне клёна - крылатка, наўрацці яна самастойна заляцела пад кусты вярбы ў вусці Гараднічанкі. Вецер, хутчэй за ўсё і неаднойчы, яўна дапамог ёй апынуцца там, дзе яе знайшла вялікая сініца (Parus major). І калі я ўбачыў, што яна раздзёўбвае нешта вялікае, пачаў яе здымаць.

Каб ускрыць камеру з насеннем і па частках дастаць яго адтуль, птушцы спатрэбілася каля хвіліны. Сініцы яўна не спецыялісткі ў такіх справах, бо ў гілёў тая самая аперацыя займае лічаныя секунды. Але гілям не трэба раздзёўбваць абалонку - моцная дзюба і мускулісты язык дапамагаюць дастаць насенне з крылаткі не толькі нааашмат хутчэй, але і інакш. Тым не менш і для сініцы крылатка, якую можна зручна прытрымліваць адной лапкай - добрая ежа (калі навокал не знайшлося нічога іншага). Толькі што энергіі, каб яе 'адкрыць', трэба затраціціь параўнальна шмат.

Гродна, 21-11-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі