Звычайна я рэдка здымаю палявых вераб'ёў (Passer montanus) - толькі калі з імі адбываецца нешта ўжо надта цікавае. Але ў гэтым выпадку нават развагаў здымаць/не здымаць не было - птушкі елі насенне канадзкага сумніка (Solidago canadensis)!
Гэта толькі другі для мяне выпадак, калі нашы птушкі ядуць насенне гэтага інвазійнага інтрадуцэнта з Паўночнай Амерыкі. Першы раз, прычым метрах у 30 ад гэтага месца, тым жа самым займаліся звычайныя чачоткі (Carduelis flammea) і таксама падзея адбывалася ўзімку.
Усяго вераб'ёй аказалася каля 10 птушак і неяк раптам, без яўнага сігнала трывогі яны адляцелі і ў наступныя дні я іх ні там, ні нідзе побач на сумніку ўжо не бачыў.
Гродна, 18-11-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ