Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікія сініцы і незвычайнае гняздо

вялікая сініца

Не так даўно я паказваў даволі дзіўныя гнёзды сініц, але гэтае, зробленае вялікімі сініцамі (Parus major) у вентыляцыйнай (?) адтуліне, здзівіла мяне найбольш. Па-першае, птушкі зрабілі яго ў доме, у якім я жыву) Па другое, яно знаходзіцца на вышыні каля 30 см ад зямлі і ўсяго ў трох мерах ад уваходных дзвярэй. І па трэцяе, хаця апошнія дні птушаняты ў ім амаль без перапынку просяць есці і гэта чуваць з некалькіх метраў, а абцькі з пераважна дробнай 'здабычай' залятаюць да іх прыкладна штохвіліну, пакуль што мясцовыя коцікі не праявілі сябе з кепскага боку. І няхай так і застанецца і да вылету птушанят, і пасля яго.

Гродна, 24-05-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі