Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Старая яблыня і яе птушкі

зелянушка

Чарговым вясновым днём я праходзіў каля агароджанага непразрыстай сеткай будаўнічага ўчастка, які адным бокам суседнічаў са скверыкам, а другім, з яшчэ не засыпанай камянямі і пяском дзікай расліннасцю з невялікай сажалкай - з рачным партом. Адтуль я пачуў вясёлую пераклічку чорнагаловых шчыгелаў і вырашыў зазірнуць праз адчынены праезд для грузавікоў. І пасля гэтага застаўся там на наступныя дзве гадзіны)

'Вінаватая' ж у гэтым была старая раскідзістая яблыня на суседнім участку і мясцовыя птушкі, якія наведвалі гэтае дрэва. Яблыня гэтая знаходзілася як раз насупраць уезду на будпляцоўку і хаця акрамя як памерамі кроны і мноствам ужо распушчаных і яшчэ не кветак сярод іншых дрэваў у наваколлі не вылучалася ні вышынёй, ні шырынёй ствала, чамусці на яе прыляталі ўсё новыя і новыя віды птушак, якіх я і стараўся здымаць у незвычайным абрамленні кветак і бутонаў. 

І хаця ўсё пачалося з-за шчыгелаў, менавіта іх я на яблыні так і не зняў - яны пакупаліся і абсохлі (з песнямі), на вербах побач. І яшчэ не сфоткаў на дрэве звычайную рудахвостку, самец якой прысеў пад яблыняй, але хутка знік. Усе ж іншыя 12 відаў бачныя на здымках ніжэй і частка з іх карысталася яблыняй каб бяспечна абсохнуць пасля купання ў сажалцы, частка на ёй спявала, іншыя ж адпачывалі ці шукалі ежу. І гэта, па парадку і ніжэй на здымках:

Звычайны шпак

сіняя сініца

пярэстая валасяніца

леска-чарнагалоўка (самец)

зелянушка (самец)

палявы верабей

вялікі голуб

дамавы верабей (самец)

канаплянка (самец)

берасцянка (самец)

малінаўка

еўрапейскі ўюрок (самец).

Вельмі магчыма, што калі б застаўся насупраць яблыні даўжэй, гэты спіс яшчэ б павялічыўся. Але ўсё атрымалася яшчэ цікавей прыкладна праз месяц, калі да нас даляцелі адны з самых позніх мігрантаў. І пра іх будзе асобная гісторыя.

Гродна, 30-04-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі