Дапамажыце вызначыць - вось тут інфармацыя http://www.facebook.com/profile.php?id=100000630791043
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Дапамажыце вызначыць - вось тут інфармацыя http://www.facebook.com/profile.php?id=100000630791043
Lada - 09.12.2020 - 21:28
Падкажыце, калi ласка, што за птушка?
Стукнулася аб шкло. Рэаніміравана. Што за госця?:)
Нясвіжскі раён
Lighty - 01.01.2021 - 22:09
Падкажыце, калі ласка -…
Падкажыце, калі ласка - чачоткі ўсе звычайныя? Бо там былі звычайныя звычайныя, і яны былі больш карычневыя.
Harrier - 01.01.2021 - 22:48
In reply to Падкажыце, калі ласка -… by Lighty
У чачотак параўнальна…
У чачотак параўнальна вялікая варыябельнасць насычанасці афарбоўкі і цёмных плямак збоку цела.
Для попельнай характэрна адсутнасць цёмных плямак адначасова і на падхвосце, і на надхвосці і параўнальна невялікая дзюба. Магчыма, што першая птушка пасуе, але хутчэй яна перасветленая і таму цёмнай плямкі на падхвосці небачна. Каб дакладна ўпэўніцца, што попельная, трэба добра зняць і надхвосце, і пахвосце - не так лёгка, але толькі гэта "працуе".
Параўнайце птушак са здымкаў тут: https://birdwatch.by/page/club200?god_target_id=All&sezony_target_id=Al…
Harrier - 01.01.2021 - 22:49
In reply to Падкажыце, калi ласка, што за птушка? by Lada
Выбачайце- толькі цяпер…
2 Lada
Выбачайце- толькі цяпер заўважыў пытанне: гэта вялікі грычун (Lanius excubitor).
Паляваў на некую дробную вераб'іную птушку і стукнуўся аб шыбу.
На захад ад нас клеяць невялікія см 2 у дыяметры белыя кропкі з адлегласцю см 15-20 максімум адна ад адной каб птушкі бачылі шыбу.
Сілуэты драпежных птушак мала дапамагаюць - птушкі стараюцца іх абляцець і таксама разбіваюцца.
Lighty - 09.01.2021 - 22:45
Зноў канюх-мышалоў? (якасць…
Зноў канюх-мышалоў?
(якасць сумная, канечне. Махавыя пёры там былі белыя ў палоску. Лятаў кругамі, 09.01)
Harrier - 10.01.2021 - 00:54
In reply to Зноў канюх-мышалоў? (якасць… by Lighty
Не, з такімі вялікімі…
Не, з такімі вялікімі цёмнымі плямамі на згібах крылаў, шырокай цёмнай і белай палосамі на хвасце і белай паласой "на грудзі" гэта самка касматаногага канюха (Buteo lagopus).
Lighty - 10.01.2021 - 17:29
Сёння на возеры ўбаку ад…
Сёння на возеры ўбаку ад чарады качак-крыжанак плавалі разам дзьве птушкі. На жаль, адлегласць вельмі вялікая, але, можа, іх магчыма вызначыць? Птушкі ныраюць цалкам.
Да крыжанак у выніку не далучыліся, калі тыя падплылі бліжэй - гэтыя дзьве кудысьці зніклі.
(Можа, нырок-сівак? Схема светлага/цёмнага нібы падобная.)
Lighty - 12.02.2021 - 02:47
Дурнаватае пытанне, але які…
Дурнаватае пытанне, але які гэта дрозд?
Lighty - 14.03.2021 - 23:35
Садовая стрынатка? (Там…
Садовая стрынатка?
(Там была чарада звычайных стрынатак, сядзелі, гаманілі. 14.03.21, Гомель, дрэвы ля кукурузнага поля)
Для параўнання: звычайныя стрынаткі пры тым жа святле атрымліваліся неяк так:
Harrier - 15.03.2021 - 01:56
In reply to Садовая стрынатка? (Там… by Lighty
Гэта самец канаплянкі ў яшчэ…
Гэта самец канаплянкі ў яшчэ зімовым пяры. Садовыя стрынаткі прыляцяць позна, у пачатку мая.
Lighty - 24.04.2021 - 17:54
Дапамажыце вызначыць…
Дапамажыце вызначыць драпежніка, калі ласка.
(Гомель, хмызнякі. ...ну не лунь жа)
Harrier - 24.04.2021 - 18:44
Чаму не? Гэта самец…
Чаму не? Гэта самец балотнага луня.
Lighty - 24.04.2021 - 19:47
In reply to Чаму не? Гэта самец… by Harrier
Дзякуй! У назіранні прылётаў…
Дзякуй! У назіранні прылётаў занесці, ці 22.04 ўжо запозна?
(чаго толькі не лятае ў гэтых няшчасных хмызняках)
Harrier - 24.04.2021 - 20:57
In reply to Дзякуй! У назіранні прылётаў… by Lighty
Думаю што для першага…
Думаю што для першага назірання пазнавата.
Lighty - 07.05.2021 - 01:25
Гэта, часам, не зязюля?…
Гэта, часам, не зязюля? Здымак, на жаль, быў здалёк, наўздагад і супраць сонца, і больш ніхто ў галаву не прыходзіць (рэчыцкі раён, 02.05).
Harrier - 07.05.2021 - 11:53
In reply to Гэта, часам, не зязюля?… by Lighty
Так, рыжая морфа зязюлі.
Так, рыжая морфа зязюлі.
Lighty - 16.05.2021 - 19:23
маленькія шэрыя птушкі (ТМ)
1. Шэрая валасяніца?
2. А вось тут нібыта і дастаткова спецыфічна выглядае, але нешта я разгубілася з такога ракурсу. Леска, мо, нейкая?..
Harrier - 16.05.2021 - 20:49
In reply to маленькія шэрыя птушкі (ТМ) by Lighty
Так, шэрая валасяніца на…
Так, шэрая валасяніца на першых двух здымках і шэрая леска на трэцім.
Звярніце ўвагу на белае горла, якое добра вылучаецца - па ангельску птушка так і называецца - White throat + чырвоныя, а не цёмна-шэрыя ногі і яркая карычневая ўстаўка на крыле - гэтым адрозніваецца шэрая леска ад лескі-завірушкі.
Lighty - 18.05.2021 - 18:26
Гэта, часам, не каршун над…
Гэта, часам, не каршун над рапсавым полем лятаў?
(тут мо ня дужа бачна, але "разгорнуты" хвост - угнуты)
(святло святлом, але мне і вачыма падалося, што ніз у птушкі цёмны)
2. І вось над дзьмухаўцовым лугам таксама ляталі нейкія двое ("нейкі драпежнік у палёце" горшы за "маленькую шэрую птушачку"!). Белае, я мяркую, лунь? А карычневае можна пазнаць?
Усе ў Рэчыцкім раёне.
Harrier - 18.05.2021 - 19:00
In reply to Гэта, часам, не каршун над… by Lighty
Так, гэта чорны каршун,…
Так, гэта чорны каршун, светлы - самец поплаўнага луня і апошні - канюх-мышалоў.
Lighty - 18.05.2021 - 19:08
In reply to Так, гэта чорны каршун,… by Harrier
Дзякуй! Уаў, чырвонакніжнік …
Дзякуй! Уаў, чырвонакніжнік ...на рапсавым полі ў Рэчыцкім раёне.
Harrier - 18.05.2021 - 21:12
In reply to Дзякуй! Уаў, чырвонакніжнік … by Lighty
Як пачнуць касіць…
Як пачнуць касіць шматгадовыя травы каршуноў будзе сустрэць найлягчэй за увесь год - будуць паляваць шмат дзе ў такіх месцах, часам і не па адной птушцы над такім полем.
Lighty - 12.06.2021 - 19:36
Чырвоны каршун? (асноўны…
Чырвоны каршун?
(асноўны здымак перасветлены, але мне падаецца - падобны...)
Хойніцкі раён, 25.05.
Harrier - 12.06.2021 - 21:52
Так, віншую, чырвоны каршун!…
Так, віншую, чырвоны каршун! Найперш, акрамя больш глыбокай выразкі на хвасце і больш яркім белым плямамі на крылах адрозніваюцца колькасцю махавых першай ступені, якія далёка выступаюць - т.зв. "пальцам". У чорнага іх 6, у чырвонага -5.
Калі ласка, занясіце гэтае назіранне ў Клуб200.
arktous - 15.07.2021 - 23:29
Можно-ли определить сокола?
Сфотографировал 06.07.2021 около Могилева.
Harrier - 16.07.2021 - 02:09
In reply to Можно-ли определить сокола? by arktous
Арол-вужаед (змееяд), больш…
Арол-вужаед (змееяд), больш ніхто не пасуе.
arktous - 16.07.2021 - 20:48
In reply to Арол-вужаед (змееяд), больш… by Harrier
Спасибо!
Спасибо!
Lighty - 30.07.2021 - 01:28
Маю пытанне: хто - прыкладна…
Маю пытанне: хто - прыкладна - унь тыя трое, што тусяць за чайкай? То-бок, наўрад ці іх можна вызначыць дакладна, але ці можна вызначыць прыкладна? Кулікі?
(Гомельскі раён, Дняпро)
Harrier - 30.07.2021 - 12:20
Так, прынамсі птушка з…
Так, прынамсі птушка з правага боку выглядае на куліка-перавозчыка. У гэтага віду параўнальна кароткія ногі і добра бачна 'коска' у месцы згіба крыла калі яно ў складзеным выглядзе.
Lighty - 08.08.2021 - 00:32
Палявая падкаменка? (Гомель,…
Палявая падкаменка? (Гомель, луг ля Шведскай Горкі)
AV - 08.08.2021 - 10:55
In reply to Падкажыце, калi ласка, што за птушка? by Lada
ракурс плохой, конечно,…
ракурс плохой, конечно, можно было и после реабилитации сфотографировать, но все для определения в принципе есть. Серый сорокопут. Спасибо за спасение.
AV - 08.08.2021 - 10:57
In reply to Палявая падкаменка? (Гомель,… by Lighty
а последнее фото - каменки,…
а последнее фото - каменки, но сейчас и плясуньи могут лететь, они очень похожи и нужно фото открытого хвоста. Но скорее всего обыкновенная каменка.
Lighty - 08.08.2021 - 18:02
Сустрэлася нейкая чапля …
Сустрэлася нейкая чапля (фатаграфавала з лодкі і на сонцы, то якасць ніякая), нібыта падобная да выяваў бугая - але ж маленькая. Спачатку стаяла і ўдавала корч, потым шпарка збегла. Ці можна яе вызначыць?
Harrier - 08.08.2021 - 19:16
In reply to Сустрэлася нейкая чапля … by Lighty
Так, гэта чапля-лазянік.
Так, гэта чапля-лазянік.
Lighty - 09.08.2021 - 14:42
In reply to Так, гэта чапля-лазянік. by Harrier
Дзякуй! Я падумала на…
Дзякуй! Я падумала на лазяніка, але большасць ілюстрацый - самцы ў парадным убранні, то ўпэўненая і не была.
Lighty - 16.08.2021 - 17:16
Чыё дзіцё? Плавала самотнае…
Чыё дзіцё?
Плавала самотнае ў вусьці дняпроўскай затокі. Нырала нібыта цалкам. Ці магчыма яго пазнаць?
Harrier - 16.08.2021 - 19:28
In reply to Чыё дзіцё? Плавала самотнае… by Lighty
Так, гэта малая коўра…
Так, гэта малая коўра. Здымацца яны не любяць,так што здымак вельмі удалы.
Lighty - 14.09.2021 - 13:11
А гэта хто такі прыгожы? Для…
А гэта хто такі прыгожы? Для канюха завялікі, падаецца...
Чачэрскі раён
Harrier - 14.09.2021 - 15:28
In reply to А гэта хто такі прыгожы? Для… by Lighty
Гэта малы арлец - ногі…
Гэта малы арлец - ногі апераныя да пальцаў з нашых драпежных птушак толькі ў арлоў.
Светлыя крыючыя ў параўнанні з цёмнымі махавымі звычайна ў малых арляцоў, у гібрыдаў з вялікім арляцом або вялікіх арляцоў крыючыя такія ж па тону як махавыя або цямнейшыя.
Наталья К - 21.12.2021 - 23:23
Дапамажыше вызначыць птушку
Птушка у смалявiцкiм раёне. Спявала.
таксама вiдэа, як спявала https://vk.com/video/playlist/229308710_4?section=playlist_4&z=video229308710_456239137%2Fpl_229308710_4
Наталья К - 21.12.2021 - 23:48
Што за птушачка
Дапамажыце даведацца, калi ласка, што за птушка. Смалявiцкi раён. Была побач, калi картошку капалi. 2021
Наталья К - 22.12.2021 - 00:03
Што за вялiкая птушка
Побач з Юрава, Смалявiцкi раён. Жнiвень 2020
Harrier - 22.12.2021 - 01:59
На Вашых здымках па чарзе: …
На Вашых здымках па чарзе:
самец звычайнай стрынаткі;
хутчэй за ўсё птушанё малінаўкі ( гэта трэба яшчэ паглядзець-параўнаць= загугліць);
шэрая чапля.
Наталья К - 22.12.2021 - 20:42
In reply to На Вашых здымках па чарзе: … by Harrier
дзякуй
дзякуй
Lighty - 24.04.2022 - 23:54
Дапамажыце зразумець, што за…
Дапамажыце зразумець, што за кулікі(?)
Маці ўбачыла 23.04 на часова затопленым полі ў Рэчыцкім раёне. На наступны дзень там іх ўжо не было. На жаль, фота рабілася здалёк і на "мыльніцу"
(чайка для параўнання памераў)
І другое пытанне - вось гэта ад вароны ўцякаў (і ўцёк) шуляк?
Harrier - 25.04.2022 - 09:23
На першых здымках вялікія…
На першых здымках вялікія грыцукі (Limosa limosa), на апошніх - шуляк-галубятнік (па памерах з варонай).
arktous - 12.05.2022 - 10:39
Можно определить, похоже какая-то пеночка.
Птица торопилась, и , хотя недалеко была вода, ее мучила жажда.
arktous - 12.05.2022 - 10:41
(Няма тэмы)
Harrier - 12.05.2022 - 13:36
Цёмная пячураўка-будаўнічок…
Цёмная пячураўка-будаўнічок Phylloscopus trochilus?
arktous - 12.05.2022 - 21:14
Спасибо!
Спасибо!