Усе ведаюць, што ў Івацэвіцкім раёне, заказніку "Выганашчанскае" у гэтым годзе назіралася рэкордная колькасць пар барадатых кугакавак - 17. Зараз восень, але яны нікуды не зніклі, а я спадзяюся толькі павялічылі сваю колькасць за кошт моладзі.
Сустрэць іх не так ужо і проста.
Гэтую птушка трапілася мне ў шырокім забалочаным бярозавым лесе. Мабыць, гэта не самы зручны біятоп для гнездавання - старых дрэў няма, а тыя, што сёй як растуць, вельмі далікатныя і ненадзейныя, але пражытак знайсці можна і тут.
Калі я падыходзіў да адной з каржкаватых бяроз, якія тут вельмі рэдкія, я заўважыў рух. Гэта кугакаўка рэзка павярнула галаву на гук маіх ботаў, што чаўкалі па вадзе. Яна сядзела ў ствала на нейкім вырасце з паўночнага боку дрэва.
Я замер і некаторы час пачакаў, пакуль яна супакоіцца. Потым паступова пачаў рухацца і спрабаваць фатаграфаваць. Першы час кугакаўка вельмі пільна мяне разглядала. Але, чым больш я рухаўся, тым хутчэй яна губляла да мяне цікавасць і пачынала круціцца ў розныя бакі. Затое пасля перыядаў маёй нерухомасці і з пачаткам перамяшчэння, яна з патроенай увагай услухоўвалася ў кожны шоргат, і здавалася што вось-вось і паляціць, тады можна пачуць нават яе пстрыканне дзюбай або ўбачыць паставы пагрозы. Але гэта цягнулася нядоўга, бо яна хутка прывыкала да маiх рухаў.
Наогул яе паводзіны кардынальна адрозніваецца ад той жа вушастай савы, так як у кугакаўкi дрымотнасці няма ні адным глазу. Няма таксама страху, хутчэй наадварот.
Ледзь-ледзь паназіраць за такой птушкай, вядома, цікава, але нядрэнна і сфатаграфаваць яе. Тут не абышлося без шанцавання.
Першае цуд адбылося, калі кугакаўка вырашыла змяніць становішча і пераляцела на сук вышэй. Цяпер ёй не даводзілася выкручваць галаву на 180 градусаў, разглядаючы мяне. Але і я ўзрадаваўся: з'явілася магчымасць паздымаць яе практычна на ідэальнай прысадзе. Заставалася справа за "малым" - знайсці акно, ці хаця б фортку сярод галін і ствалоў з нармальным аглядам. Тады мне здавалася, што гэта немагчыма - усё-такі 15 метраў да птушкі. Я думаў, што нічога страшнага не адбудзецца, калі я 5-10 хвілін у рэдактары надам рэтушы непатрэбнага элемента.
Але да найвялікшай маёй радасці, акенца неўзабаве знайшлося і атрымаліся добрыя кадры. Гэта было другое цуда.
Вось так я адздымаў патрэбныя мне партрэты і проста палюбаваўся птушкай. А кугакаўцы мабыць надакучыла пазіраваць і загараць і, калі я адвярнуўся, яна паляцела...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 09.11.2010 - 00:50
Дзякуй - цікава было
Дзякуй - цікава было пачытаць, як шанцуе людзям. Але шанцуе тым, хто свой шанец шукае - таму я лічу, што цікавая сустрэча цалкам заслужаная - як і выдатныя фоткі!
Мне найбольш спадабаўся перадапошні кадр з ветрыкам - проста цуд!
Harrier - 09.11.2010 - 01:01
In reply to Дзякуй - цікава было by Harrier
Гляньце на суперскі здымак
Гляньце на суперскі здымак вераб'інага сычыка тут:
http://www.birdwatching.pl/galeria/najlepiej-oceniane/7-dni/zdjecie/18760
svetlana vranova - 09.11.2010 - 02:09
Apus, гэта сапраўды цікавая
Apus, гэта сапраўды цікавая классная гісторыя! Я магу толькі пазайздросціць, гэтую фантастычную прыгожаю птушку на жаль у нас нямаем.
Цудоўныя здымкі! Мне найбольш падабаецца апошні :-)-paleshuk- - 09.11.2010 - 07:33
In reply to Apus, гэта сапраўды цікавая by svetlana vranova
Ціха ішоў і яе знайноў? Усё
Ціха ішоў і яе знайноў? Усё так проста?
Апошнія 3 лепшыя!
Дзякуй, прыемна было ўбачыць больш сдымкаў!
Andrzej - 09.11.2010 - 08:33
Очень интересный рассказ и
Очень интересный рассказ и фоографии. Молодец, вполне заслуженная удача. Последний кадр мне особенно понравился, с каким-то "подьюбником" :)
biot - 09.11.2010 - 16:17
In reply to Очень интересный рассказ и by Andrzej
Светлана из Чехии! У поляков
Светлана из Чехии! У поляков в этом году впервые две пары загнездились! Ждите и у себя скоро! ;-) А если не хотите ждать, тогда приезжайте к нам! Покажем!
svetlana vranova - 09.11.2010 - 18:15
In reply to Светлана из Чехии! У поляков by biot
Я ведаю, што ў Польшчы былі.
Я ведаю, што ў Польшчы былі. У нашай краіне, але, на жаль, няма прыдатных умоў для іх. Не маем балота... У Чэшскай Рэспубліцы рэдка гняздзіцца толькі Strix uralensis.
У Беларусь мы несумненна прыедзем - глядзець на барадаткі і лазоревкі. :-) Паглядзім, можа быць, у наступным годзе...biot - 09.11.2010 - 16:17
Светлана из Чехии! У поляков в этом году впервые две пары загнездились! Ждите и у себя скоро! ;-) А если не хотите ждать, тогда приезжайте к нам! Покажем!
aistok - 09.11.2010 - 18:35
In reply to Я ведаю, што ў Польшчы былі. by svetlana vranova
Вы пишете, что редко
Вы пишете, что редко гнездится "толькi Strix uralensis...". Вороны в городах не живут, теперь получается, что у Вас и Strix aluco нет...
svetlana vranova - 09.11.2010 - 18:49
In reply to Вы пишете, что редко by aistok
Ну так. Но зато имеем очень
Ну так. Но зато имеем очень много Falco tinnunculus и Luscinia megarhynchos и в городах живут Turdus merula... Другая страна, другие условыя, другие виды :-)
Вам тоже придётся приехать к нам, посмотреть другую природу :-)
aistok - 09.11.2010 - 20:07
In reply to Ну так. Но зато имеем очень by svetlana vranova
Turdus merula уже довольно
Turdus merula уже довольно часто на гнездовании в городах отмечаются и у нас, а вот Luscinia megarhynchos нет (пока?). А Falco tinnunculus у нас в Красной книге ( ну Вы это знаете).
svetlana vranova - 09.11.2010 - 20:45
In reply to Turdus merula уже довольно by aistok
Aistok (и все
Aistok (и все остальные),
извиняюсь, что я невнимательно перечитала впись и потому написала глупость. Спасибо, Саша, за авизо!
Strix aluco у нас конечно есть. Вместе с Asio otus это самая обыкновенная сова. Эти две гнездят даже в городах. Strix aluco только в парках, но Asio otus даже в дворах в посёлках, хватит, если там есть 2-3 дерева.
Если я написала, что у нас "только" S. uralensis, я имела в виду из редких сов.
У нас гнездятся:
Strix aluco
Strix uralensis *
Asio otus
Asio flammea *
Bubo bubo
Athene noctua *
Glaucidium passerinum
Aegolius funereus
* эти очень редкие
Harrier - 09.11.2010 - 20:49
In reply to Aistok (и все by svetlana vranova
Святлана, няма за што
Святлана, няма за што выбачацца. Гэта Аісток, напэўна, хоча на тысячы чэскіх пустэльг паглядзець, таму і заўсёды нераўнадушна да тваіх пастоў адносіцца:)
aistok - 09.11.2010 - 21:00
In reply to Святлана, няма за што by Harrier
Извините, совершенно никого
Извините, совершенно никого не хотел обидеть. А вот западного соловья вместо пустельги посмотрел бы (послушал). Когда они еще у нас появятся, если появятся вообще.
svetlana vranova - 09.11.2010 - 21:15
In reply to Извините, совершенно никого by aistok
Ну давай, приглашаю. :-) У
Ну давай, приглашаю. :-)
У меня соловей под окном поёт. Лучше сказать - кричит, иногда спать не даст. Они здесь везде, в городах почти в каждом кусте... (для порядка уточняю, что это касается поры гнездования).
А у нас нет Luscinia luscinia :-) Только исключительно, или на перелёте.
AV - 11.11.2010 - 00:47
In reply to Ну давай, приглашаю. :-) У by svetlana vranova
Апус, трэба арганізаваць
Апус, трэба арганізаваць нешта падобнае на экамузей у Целяханах/Выганашчах, і толькі пра соў. Праводзіць розныя канферэнцыі, прысвечаныя птушкам кожныя 2 гады, напрыклад. Кожны ганаровы госць прывозіць якую-небудзь саву-сувенір. Цэлы пакой соў!
freelancer - 11.11.2010 - 22:53
апошні фатаздымак
апошні фатаздымак вельмі-вельмі падабаецца =)
svetlana vranova - 18.11.2010 - 01:15
In reply to апошні фатаздымак by freelancer
Дзякуючы спрыяльнаму падыходу
Дзякуючы спрыяльнаму падыходу Apusa, у нас ёсць пераклад артыкула, які вы добра ведаеце.
Вось пераклад на чэскую мову і тут на англійскаю. Гэта ваша птушка зачаравала нас усіх. :-) Дзякуй, Apus!Harrier - 18.11.2010 - 01:23
In reply to Дзякуючы спрыяльнаму падыходу by svetlana vranova
Святлана, файны ў цябе аватар
Святлана, файны ў цябе аватар стаў - аж зайздросна.
У нас кажуць "дзякуючы ласкавай згодзе аўтара". Але і так зразумела, што Апус малайчына. Ды і той, хто гэты артыкул перакладаў - таксама:)
А вінаваты Андрэй Абрамчук - гэта ён падрыхтаваў артыкул і прэзентацыю пра барадатку для вашай орніталагічнай канферэнцыі:) Чым і парадзіў гэтую цікавасьць да віду ў вас.
svetlana vranova - 18.11.2010 - 01:39
In reply to Святлана, файны ў цябе аватар by Harrier
Дзякуй за паляпшэнне. На
Дзякуй за паляпшэнне. На жаль, я дагэтуль не ведаю па беларуску. :-((
Мне заўсёды ёсць чаму павучыцца. І я імкнуся :-)
Так, дзякуючы Андрею, мы ведаем пра барадатку і дзякуючы Apusu маем артыкул.І аватар мне таксама падабаецца. :-)
Yavorets T - 14.10.2014 - 23:23
In reply to Дзякуй за паляпшэнне. На by svetlana vranova
Фотографии - невозможно
Фотографии - невозможно оторваться!)