Нашы назіранні
Дождж, птушкі і добры гумар! (Конкурсны рэпартаж)
07.09.2009 | KiolkКожны з сябраў каманды рыхтаваўся да чэмпіянату па-рознаму, са сваімі асабліавымі пачуццямі і чаканнямі. Адно абагульняла напэўна: апошні тыдзень напярэдадні - усе думкі толькі аб спаборы. З месцам вызначыліся хутка, хоць было некалькі варыянтаў. Галоўнае выбраць добры водны аб'ект, але і каб лес быў побач, і палі і населенныя пункты. Каля вады можна адзначыць да 50 відаў, у лесе каля 30, столькі ж на палях і ў вёсках. Вырашылі ехаць бліжэй да Мінска. Рыбгасы «Лактышы» і «Чырвоная Слабада» - добрыя водныя аб'екты. Гэта падцвердзіў і дэталёвы аналіз вераснёўскіх улікаў водна-балотных птушак за апошнія два гады. У пачатку восені на гэтых рыбгасах можна адзначыць да 50 відаў водна-балотных птушак, побач шмат лесу, ёсць палі і вёскі.
Чытаць далейКарпатские этюды
28.08.2009 | Natura_listКто хоть раз бывал в горах и почувствовал всю прелесть и трудность пешего похода по крутым склонам, однозначно ответит, что в полной мере ощутить всю их невообразимую красоту и величие можно лишь только побывав там. Как бы красиво не описывали горные вершины писатели и художники, какими красивыми фотографиями не делились спустившиеся с гор туристы, эти элементы могут лишь отчасти дать нам представление о том, что тысячелетиями создавала сама природа.
Чытаць далейМора Сялец
16.08.2009 | KiolkУпершыню на Сялец я патрапіў падчас улікаў вяртлявай чаротаўкі (Acrocephalus paludicola) на балоце “Спораўскае”. Тады мы завіталі на яго на некалькі хвілін, але гэтых хвілін хапіла, каб “закахацца” ў гэтыю мясціну, таму вяртаючыся з летніка ў Тураве, я вырашыў бліжэй пазнаёміцца з гэтай мясцінай.
Чытаць далей06-08-2009: ачышчальнікі “Азота” – адкрыцьцё, якое не здзейсьнілася…
07.08.2009 | HarrierУвечары, наклеіўшы на машыну новую налепку з лога нашага сайту, разам з Kiolk`am рушылі на Беражаны.
Чытаць далей
Некалькі вялікіх белых і шэрых чапляў сядзелі на дамбах паміж сажалкамі, на першай сажалцы з вадой, якая ладна пакрылася надводнымі часткамі водаростаў, капашыліся кулічкі. Як аказалася – цякуны.
Пасьля гэтай сажалкі мы раздзяліліся – Kiolk пайшоў на самую кулічыную, а я з Аленай і сабачкам Браўнам (які ўсё не мог выбраць з кім яму бегчы, але, нарэшце, выбраў нас), рушылі да самай вялікай.
Праз хвіліну затэлефанаваў Kiolk і папрасіў падыйсьці як мага хутчэй да яго – на касе сядзеў незвычайна афарбаваны кулік. Я далучыўся да яго і мы сталі разам разглядаць вялікую кулічыную групу праз трубы. Атрымалася ўбачыць каля 30 цякуноў, 10 перавозчыкаў, 1 малога кіркуна ці белахвостага пясочніка і даўганогага куліка не зусім звычайна афарбаванага ў рудыя колеры. Галава, шыя, пачатак грудзі і бакі (час ад часу ён уздымаў белыя зьнізу крылы) былі ярка-рудыя з чырвоным адценьнем.04-08-2009: Скідальскія ачышчальныя – лыскі на дрэвах
05.08.2009 | HarrierКалі спякотнае паветра пачало змяншаць сваю тэмпературу, мы выехалі на ўсход, каб перад чарговым Бёдрэйсам мець уяўленьне пра ачышчальныя сажалкі горада Скідаля, што ў 30 км ад Горадні.
Чытаць далей
На сярэдзіне дарогі я патэлефанаваў Фогелю каб запытаць пра правільны шлях. Ён падрабязна ўсё растлумачыў, але пасьля пераезду мы амаль упёрліся ў чыгуначны вакзал, і я патэлефанаваў зноў. На выездзе са Скідаля мы прыпыніліся каля мясцовай машыны, але яе ўладальнікі не ведалі нічога пра месцазнаходжаньне ачышчальных, і нават пачалі тэлефанаваць знаёмым. На шчасьце, мая мабілка канчаткова разрадзілася як раз пасьля таго, як Фогель пацвердзіў правільнасьць нашага маршрута. Мы вярнуліся на 50 м назад, знайшлі правільны паварот на вул. Юбілейная (пачатак якой аказаўся старой брукаванкай!) і сталі перад бярозавым гаем.Снова не про птиц
03.08.2009 | Natura_listРаскаты грома и беск молнии не давали сегодня спать полночи. Поэтому в отместку я решил поохотиться и за космической энергией... Сначала с балкона, но мешали провода и обзор был не очень. После подумал, что искусство требует жертв, с балкона будет не тот эффект и ... полез на крышу. Хорошо, что раскаты были в тот момент не так близко, и поэтому не так страшно.
Чытаць далейЗванец 2009,альбо як мы ўлічвалі чаратовак
02.08.2009 | Luna27 чэрвеня павінны былі пачацца улікі ў заказніку Званец. У гэты дзень выдалася добрае надвор’е,свяціла сонца.З самага пачатку дня пачаліся “непрыемнасці”, У аўтобусе Ваўкавыск – Кобрын,на якім мне давялося дабірацца,зламаўся кандыцыянер,і вокны былі без фортачак,некалькі гадзін я адчуваў сябе сялёдкай,якая едзе у вялікай белай банцы.Вось станцыя Кобрын ,і не тое што выхожу,я выбягаю з аўтобусу,каб падыхаць свежым паветрам.дараз у званю У.Малашэвічу,спытаць калі забяруць..дзесьці праз гадзіну,або мы або Фянчук,чакай…Чакаў пяць гадзін…нарэшце прыехаў Віктар.за поўгадзіны дабраліся да вёскі Навасёлкі,у якой давялося пражыць бліжэйшы тыдзень.Чытаць далейСуботняя вандроўка
02.08.2009 | KiolkУ гэту суботу выдалася магчымасць трошкі пападарожнічаць па Гарадзенскай вобласці, узброіўшыся трубой і біноклем я рушыз за птушкамі, але болей атрымалася назіраць цікавых краявідаў і мясцінаў, чым птушак.
Маё падарожжа пачынаецца з невялічкага ціхага мястэчка ў Ваўкавыскім раёне - Воўпа, якое ўпершыню згадваецца ў 1492 годзе.
Чытаць далейНазіраем за цікавымі відамі птушак не выходзячы з дому.
02.08.2009 | LunaЦікавыя віды птушак можна назіраць не выходзячы з дому. У гэтым я яшчэ раз упэўніўся. У мінулым годзе, недалёк ад дому, я знайшоў гняздо шэрай валасяніцы (Muscicapa striata).Тады птушкі адтуль выляцелі, і не прыдаў яму увагі. У гэтым жа годзе,зараснікі маліны,у якім я знайшоў гняздо зкасілі. Цяпер,думаў што яны не будуць каля нас рабіць свае гнёзды, але 30.07 я ўбачыў іх зноў,было іх тры птушкі: дарослая, і дзве маладыя. Доўга назіраў як яна іх корміць, нават засняў! (на здымку). Але маю увагу адцягнула іншая птушка, якая сядзела на суседнім дрэве. Сядзела яна высакавата, з-за ветак яе нельга было добра разглядзець. Я хучэй забег на другі паверх, і вось, яна амаль каля самага вакна, крыху высунуўшы фоцік, зрабіў два кадры, і гэта аказаўся таўстадзюб (Coccothraustes coccothraustes)!
Чытаць далейЛавіся птушка вялікая і малая
30.07.2009 | KiolkАпошнія тры ночы правёў не ў горадзе за кампутарам, а ў полі непадалёку ад Абухава, ды і не проста правеў сузіраючы зорнае неба і ўдыхаючы чыстае паветра, а лавіў птушак. “Лавіць птушак” – гэта кодавая назова, якая заключае ў сабе адлоў з дапамогай сетак кулікоў і іх кальцаванне. Асноўная мэта - гэта вывучэнне міграцыі гэтых цікавых птушак. Як пісалася раней, не так даўно знайшлі цікавае месца недалёка ад Абухава, дзе канцэнтруюцца кулікі, ды і не яны адныя, як высветлілася, і з тых часоў мне хацелася прыехаць сюды і паспрабаваць палавіць. З наступленнем цёплых дзён маё жаданне здзейснілася.
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ