Нашы назіранні

  • У пошуках гілей! )))

    18.01.2010 | freelancer

         Багата людзей штогод задаюць мне аднолькавае пытаньне "А гілей зусім не відаць? Яны напэўна зрабіліся рэдкімі?" "Ды не, яны зусім не рэдкія, і пад час амаль кожнай вандроўкі я іх бачу."-адказваю я. Ня вельмі захацелі верыць мне учора дзве знаёмыя маладафронтаўкі - Юля і Кася Пашко. Каб пераканацца ў гэтым яны з радасьцю пагадзіліся паехаць у мінівандроўку, далучыўся да нас яшчэ адзін юнак - знаёмы Дзімы Харковіча - Влад Макарэвіч. І вось мы сёньня робім маладафронтаўскую вылазку ў пошуках гілей.

    Чытаць далей
  • Учимся кольцевать или снова на Кобринских очистных!

    17.01.2010 | Белахвост

      После последней поездки на очистные сооружения в Кобрине у меня осталось 9 колец, которые я попросил у гостей из Бреста. На улице зима, в университете сессия, а душа рвется на природу. 16 января такой случай выпадает. Обзвонил своих учащихся, по которым, к слову, уже успел соскучиться и сообщил о намерении попробовать кольцевание. Предложение было принято с восторгом. Беру линейку, кольца и все необходимое и иду на место встречи.

    Чытаць далей
  • Прылукская зіма

    16.01.2010 | freelancer

         Прылукі - невялікае сяло на поўдні ад Берасьця. Яго мы выбралі раптоўна... пальцам у неба. Вырашылі сумясьціць прыемнае з прыемным - і на лыжах пагоўсаць і за птушкамі паназіраць. На гэты раз са мной паехалі вандраваць Андрусь Шарэнда, Анатоль Пархомчык і Дзмітры Маркевіч... Усё пачалося весела. Сонца, марозік, лыжы... Дыхаецца лёгка, з-за чаго галаву напаўняюць толькі лёгкія думкі, аб учарашніх прыгодах і чыстыя мары,.

    Чытаць далей
  • ізноў Крэпасьць

    13.01.2010 | freelancer

        Утварыў зімовыя сустрэчы для бёдуочараў "укантакце", і адразу зьявіліся жадаючыя, таму вырашылі і сёньня куды-небудзь паімчаць, а так як вырашылі досыць позна - у 16 гадзін, то вырашылі паехаць у найбліжэйшае месца - крэпасьць, а так як большасьць жадаючых спазьнялася, і ўжо пачынала цямнець вырашылі паехаць з аднім новым бёдуочарам.

    Чытаць далей
  • Птушкі ў дарозе...

    12.01.2010 | Pandion

         Назіраць птушак можна паўсюль - у праўдзівасці гэтага сцверджання я ўпэўніўся на днях. У мітусне дзён, на жаль, не заўсёды можна знайсці час, каб аддацца любімаму занятку і пайсці дзесьці на прыроду паназіраць птушак. Хуткасць сёняшняга жыцця захоплівае і паглынае. Аўтамабілі, цягнікі, аўтобусы, трамваі, метро і самалёты, камп'ютэры, офісы, супермаркэты, інтэрнет - усё гэта не спрыяе яднанню з прыродай.

    Чытаць далей
  • ЗЗ віды за палову дня

    12.01.2010 | Harrier

       Папярэдні дзень, 07-01, аказаўся не вельмі ўдалы ў сэнсе птушак. Мы прыехалі на рэчку Ласасянку пад Горадняй, але сустрэлі толькі чалавека, які бачыў там аляпку дзень раней – Мікалая Гулінскага. Саму аляпку ўбачыць не атрымалася…

    Чытаць далей
  • birdWATCH на гулях!...

    11.01.2010 | freelancer

        Сёньня з сябрамі Дзімай Харковічам і feather вырашылі праверыць, што зімуе ў ваколіцах Берасьця. Выбралі курс на ГУЛІ - участак Мухаўца побач з вёскай Шчэбрын, ці Щэбрын, як мілагучна пішуць на прыпынках мясцовыя таленты. Але пра гулі мала хто ведаў, таму пасьля мабільнікава "ты дзе?", гучаў адпаведны адказ...

    Чытаць далей
  • Белавежскі birdskіing

    11.01.2010 | freelancer

        Два Сярожы - Абрамчук і Сідарук - ужо некалькі дзён заманьвалі мяне ў іх лясны хутарок на ўскрайку Белавежскай Пушчы. Самому хацелася да іх далучыцца, адпачнуць ад палітычнага жыцьця, проста пагасаць на лыжах, але справы адпусьцілі мяне толькі ўвечары 8-га студзеня. Еду ўздоўж палёў і лясоў, закінутых сьнегам - прыгажосьць. Уздоўж дарог лятаюць, сядзяць, дубеюць і галадаюць канюхі, з большага касматаногія. Але вось яна - казачная пушча!

    Чытаць далей
  • 09-01-2010 - Горадня: ад берасьцянкі на сталоўцы да бакланаў на Нёмане

    11.01.2010 | Harrier

        Гэты дзень па нечаканасьці назіраньняў зусім неспадзявана пераўзыйшоў папярэдні (пра які я яшчэ напішу).
    Перад абедам мы з сынам вярталіся з базара, і я каля нашай сталоўкі заўважыў чырванаватага вераб’я – напэўна, берасьцянка. Але было далекавата, а шукаць птушку нагружанаму не было жаданьня.

    Чытаць далей
  • Крапивник зимой

    10.01.2010 | Andrzej

        Вообще-то я еще со школьных лет не любил сочинять. То есть не "привирать", а описывать "как я провел лето" и "за что я уважаю Павку Корчагина". Но читая увлекательные истории других бедвочеров, хочется поделиться и своими, пусть и небольшими, приключениями. 

    Чытаць далей