Нашы назіранні

  • Лавіся птушка вялікая і малая

    30.07.2009 | Kiolk

       Апошнія тры ночы правёў не ў горадзе за кампутарам, а ў полі непадалёку ад Абухава, ды і не проста правеў сузіраючы зорнае неба і ўдыхаючы чыстае паветра, а лавіў птушак. “Лавіць птушак” – гэта кодавая назова, якая заключае ў сабе адлоў з дапамогай сетак кулікоў і іх кальцаванне. Асноўная мэта - гэта вывучэнне міграцыі гэтых цікавых птушак. Як пісалася раней, не так даўно знайшлі цікавае месца недалёка ад Абухава, дзе канцэнтруюцца кулікі, ды і не яны адныя, як высветлілася, і з тых часоў мне хацелася прыехаць сюды і паспрабаваць палавіць. З наступленнем цёплых дзён маё жаданне здзейснілася. 

    Чытаць далей
  • 29-07-2009: Казіміроўка - жураўлі і белыя буслы

    29.07.2009 | Harrier

        Ледзьве выехалі ў гадзіну-пік з горада і дзякуючы мне заблудзілі на лясной дарозе пасьля пітомніка пчолаў.

        Чарніцы былі нейкія кіславатыя, за тое шматлікія слепні і камары атакавалі нас адразу,  як толькі мы прыадчынілі дзьверы машыны. Выратавала нас звычайная, але вялікая - на ўсю дарогу - лясная калужына. Пасьля рэкагнасціроўкі вырашылі вяртацца назад і паспрабаваць пад'ехаць на максымальную адлегласьць да адкрытай поймы Лазоўкі дзе-небудзь у Казіміроўцы.

    Чытаць далей
  • Сердитые соседи

    26.07.2009 | Natura_list

        Если судить по внешнему виду о характере птиц, то некоторых из них вполне можно охарактеризовать, как сердитых. Это относится в первую очередь к совам. Но самый «сердитый» из них – это, конечно, домовый сыч. Нахмуренные брови и глядящие прямо на вас большие, желтые, с черным зрачком глазенки придают этом загадочному пернатому гному довольно устрашающий вид. Не зря вся пернатая мелочь при появлении таких соседей приходят в ужас, с отчаянными криками бросаются прочь, или наоборот, кто посмелее, собираются вокруг и дружно «обсуждают» незваного пришельца. Именно благодаря таким «сигналам SOS» зачастую можно без особого труда понять, что где-то рядом, за куском шифера под крышей или на ее коньке сидит домовый сыч. 

    Чытаць далей
  • Незабыўныя ўлікі

    26.07.2009 | Luna

           19-21 чэрвеня адбыліся ўлікі ў заказніку Спораўскім…Было гэта ўжо болей за месяц назад.З часам ўсё патрохі забываецца, крыху лянуешся пісаць, як там усё было, як адбываліся улікі… Але ўсё ж напішу… А пачалося ўсё з прапановы Яўгена. У адзін вечар піша мне: 19-21 цікавая справа будзе, не хочаш паўдзельнічаць??? Будуць улікі вяртлявай чаротаўкі, на Спораўскім, каля Бярозы. Добра кажу, магчыма паеду… На наступны дзень яму быў дадзены канчатковы адказ – я еду.

    Чытаць далей
  • 24-07-2009: сажалкі "Азота" - вялікія белыя чаплі ды белашчокія рыбачкі

    25.07.2009 | Harrier

    Учора ўвечары пасьля дажджу ўсёй вялікай сям'ёй з'ездзілі на Беражаны.

    Перад самымі сажалкамі сустрэлі ахоўніка, які прывітаўся і паведаміў, што па перыметру сажалкі абцягваюць новым калючым дротам. Да таго ж яшчэ адна добрая навіна для птушак і бёдуотчараў: у адну з сажалак запусьцілі таўсталобікаў і амураў (?), каб тыя выядалі расьліннасьць. Таму часам заяжджае міліцыя і ганяе рыбакоў.

    Чытаць далей
  • Белы бусел у Зэмбіне

    21.07.2009 | Harrier

    Цікавы фотарэпартаж з гнязда белага бусла на руінах касьцёла  Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў мястэчку Зэмбін Барысаўскага раёну можна паглядзець тут: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=27881

    Здымкі Юліі Дарашкевіч, газэта "Наша ніва".

    Больш пра касьцёл і Зэмбін тут:

    http://www.radzima.org/pub/pomnik.php?lang=by&nazva_id=mebaziem02

    Чытаць далей
  • 19-07-2009: Жители очистных

    19.07.2009 | Jorg

    Решил обследовать очистные сооружения в д.Чернавчицы. С первого взгляда местечко казалось безжизненным. Лишь пара лебедей украшала водный пейзаж. Но одступать и не думал. Сразу выбрал место под укрытие и начал ждать. Через некоторое время, в зарослях рогоза, подала звук камышница. Вот тут и появилась надежда что-то (поймать). Но саму исполнительницу так и не удалось поймать в видоискатель. Но с большим усилием удалось высмотреть малолетних партизан (они себя чувствовали в рогозе как белорусские партизаны в лесу). Спустя несколько минут на воде появилась лысуха. Она и вовсе не подозревала, что попала на чужую територию. Здесь всё решилось за долю секунды, один из родителей поднял громадный столб воды, что лысуха и не думала огрызаться, а спокойно поменяла курс и поплыла восвояси. К сожалению этот момент был мимо объектива, слижком мало времени(((. Вот и получил я доказательство, что с первого взгляда водоёмы совсем не такие безжизненные!!

    Чытаць далей
  • Пара ў вырай...

    17.07.2009 | Kiolk

         Хоць лета ў самой сярэдзіне, але адзнакі восені ўсё часцей патрапляюць на вочы. Вось і птушкі пачынаюць паціху збірацца ў групы і павольна адлятаюць на поўдзень. Ляцяць яны не хутка, часта спыняючыся на прыдатных месцах, каб падпоўніць свае тлушчавыя запасы ці проста адпачыць.Адну з такіх мясцін мы выпадкова знайшлі на днях, а ўчора я вырашыў бліжэй аглядзець яе.

    Чытаць далей
  • 10-07-2009: Кроніка пустальгі, Горадня

    11.07.2009 | Harrier

    Сёньня за 45 хвілін назіраньняў за касьцёлам бэрнардынаў атрымалася ўбачыць пустальгу двойчы: адзін раз на працягу некалькіх сэкунд пералятаючай некуды за галоўным фасадам, а другі на пры канцы маіх назіраньняў. Птушка паказалася над касьцёлам і стала пералятаць збоку ад званніцы, потым села на адзін са шматлікіх выступаў, дзе я і пачаў яе фатаграфаваць. Было высакавата для дакладнай наводкі рэзкасьці праз трубу. Птушка ў нешта ўглядалася ў сваіх лапах, а потым зусім нечакана для мяне ўзьняла ў дзюбе палёўку! Прайшло яшчэ некалькі сэкунд, сокал пераляцеў за галоўны фасад, адкуль данесьліся галодныя крыкі аднаго з птушанятаў, аднак бачна птушак не было.

    Чытаць далей
  • 09-07-2009: Пустальгі ля касьцёла Бэрнардынаў. Горадня

    10.07.2009 | Harrier

    Амаль усё, што атрымалася зьняць праз трубу ўчора за гадзіну назіраньняў ля касьцёла бэрнардынаў. Здымкі тэхнічныя, але фон-касьцёл не менш прыгожы за сокалаў. Ёсьць усё ж нешта арганічнае ў старой архітэктуры з прыродай...

    Ёсьць яшчэ колькі фільмікаў - адзін з іх з паляваньня на жамяру.

    Чытаць далей