“Развод” па-лебедзінаму

    Пара малых лебедзяў вярнулася на сваю пастаянную зімоўку ў Брытаніі з новымі партнёрамі, што моцна здзівіла даследчыкаў, якія за імі назіраюць. Такі “развод” – вельмі рэдкая з’ява для гэтага віду.
Малыя лебедзі знакамітыя сваёй монагамнасцю і звычайна сфармаваныя пары застаюцца з тымі ж партнёрамі на працягу ўсяго жыцця.  

    З-за таго, што індывідуальных птушак можна адрозніць на падставе размяшчэння чорнага і жоўтага колераў на іх дзюбе, на іх асноўных зімоўках у Вялікабрытаніі адмыслова праводзяць назіранні за парамі птушак, якія прылятаюць і па магчымасці трымаюцца разам. За апошнія 40 год працаўнікі Wildfowl & Wetlands Trust змаглі прааналізаваць адносіны ў больш чым 4000 пар на зімоўцы, і толькі аднойчы атрымалася зарэгістраваць змену партнёраў у гэтых птушак.
Пара малых лебедзяў, якія атрымалі імёны Sarindi і Saruni, былі разам 2 папярэднія зімы. Тым не менш, гэтай восенню Sarindi прыляцела без Saruna, з новым партнёрам, якія атрымаў імя Sarind. Даследчыкі падумалі, што нешта здарылася з Saruni.
    Аднак, на агульнае здзіўленне, праз некалькі тыдняў на гэтую ж зімоўку прыляцеў і Saruni, таксама з новай партнёркай, якую назвалі Sarune. Ніякіх кантактаў паміж былымі партнёрамі не атрымалася заўважыць.
Навукоўцы лічаць, што прычынай распаду пары магла стаць страта кладкі або птушанят на месцы гнездавання.

Здымак малых лебедзяў з www.wunderground.com
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Міжнародныя ўлікі лебедзяў-клікуноў і малых лебедзяў

Канфлікт палоў і яго незвычайнае рашэнне ў качак

Пачынаецца зімоўка птушак - шукайце “Хвалістую”


 

Comments