“Вясна ляціць-2019”: сустракаем птушак разам 10 год запар!

Ужо прыкладна тыдзень у Беларусі стаіць сапраўдная вясновая пагода, таму вяртанне да нас першых блізкіх мігрантаў (палявых жаўрукоў, шэрых жураўлёў і гусей) не павінна здзіўляць. Тым больш для некаторых відаў з гэтай групы (прадстаўнікі якой зімуюць у тым самым кліматычным поясе, у якім знаходзіцца і Беларусь – гэта значыць на захад ад яе) у апошнія гады цяжка з дакладнасцю вызначыць –ці мы бачым з пачаткам вясны прадстаўнікоў віда якія менавіта вярнуліся да нас, ці тых птушак, якія зімавалі ў нашай мясцовасці ці побач, але ў Беларусі.

Новай табліцай, у якой з Вашай дапамогай могуць з’явіцца даты першых рэгістрацый 130 відаў птушак з двух груп – блізкіх і далёкіх мігрантаў (іх яшчэ называюць пералётнымі), мы адкрываем ужо дзесяты сезон прылётаў! Дагэтуль застаўленыя Вамі дадзеныя яшчэ не параўноўвываліся ў вялікім маштабе, але ўсё гэта наперадзе – калі падобныя дадзеныя ёсць з усёй Беларусі і для такой колькасці відаў, то гэткі скарб абавязкова знойдзе таго, хто яго інтэрпрэтуе і выкарыстае (з нашай згоды) для павелічэння ведаў пра змены ў жыцці птушак. Прыклад невялікага параўнання першых рэгістрацый 5 відаў блізкіх і далёкіх мігрантаў за апошнія 5 гадоў можна паглядзець ТУТ.

Для таго, каб Вашы дадзеныя з’віліся ў табліцы, трэба зарэгістравацца на сайце або зайсці на яго са свайго акаўнта і пакінуць іх у каментары пад Табліцай “Вясна ляціць-2019” у наступным фармаце: дата назірання, від (колькасць асобін і пол птушак таксама могуць быць цікавымі), месца (вадаём, вадаток) і мясцовасць (бліжэйшая вёска-горад, раён), ініцыялы і прозьвішча назіральніка(ў). Фотаздымкі і кароценькае відэа зробяць паведамленні больш цікавымі. Уставіць здымак (макс памерам 1200 пкс па шырокаму боку) можна праз піктаграмку з гарой на панэлі рэдагавання каментара. Для таго, каб уставіць відэа, трэба скапіраваць т.зв. Emded code на YouTube, націснуць кнопку Source на панелі рэдагавання і ўставіць код у патрэбнае месца. Ну а потым захаваць каментар.

Як мінімум першыя тры назіранні віда для кожнай з абласцей могуць быць занесеныя асобна. Але тады, калі падобныя даты маюць сэнс – бо, напрыклад, калі першыя палявыя жаўрукі былі адзначаныя сёлета на Гарадзеншчыне 13.02 у Бераставіцкім раёне і ў Гродна, то назіранне іх прыкладам праз 2 тыдні ў іншым раёне практычна нічога не дадае для дадзеных па феналогіі прылётаў. Але кожны каментар будзе аналізавацца на гэты конт і як мінімум застанецца пад табліцай.

Загадзя дзякуем за Вашу дапамогу – цікавых і выніковых вясновых назіранняў!

 

Здымак звычайнага шпака – Мікалая Вераб’я

 

 

На гэтую тэму:

ВЯСНА: У БЕЛАРУСІ АДЗНАЧАНЫ ПЕРШЫЯ ПАЛЯВЫЯ ЖАЎРУКІ

В БЕЛОВЕЖСКОЙ ПУЩЕ ПТИЦЫ КОНСТАТИРОВАЛИ НАСТУПЛЕНИЕ ВЕСНЫ