Гага-грабянушка, ачышчаная ад нафты 23 гады таму, яшчэ жыве!

Вельмі радасную і нечаканую вядомасць прынесла Справаздача пра мінулагодняе кальцаванне птушак у ЗША. Праз 23 гады пасля ачысткі ад нафты на Алясцы быў адзначаны жывым і здаровым самец гагі-грабянушкі (Somateria spectabilis).Гэта нечаканы поспех ратавальнікаў птушак, на які яны наўрацці маглі разлічваць, а таксама новы рэкордны ўзрост, вядомы для птушак гэтага віду ўвогуле.

У пачатку лютага 1996 г у берагоў Аляскі адбылася аварыя танкера, якая атрымала назву M/V Citrus Oil Spill і нафтавая пляма разыйшлася вакол астравоў Pribilof і вострава St. Paul у Берынгавым моры. Адбылося гэта прыкладна ў 300 мілях ад кантыненту і 750 мілях ад сталіцы Аляскі, горада Анкорэйдж. Менавіта там знаходзіцца Міжнародны цэнтр ратавання птушак Bird Rescue.

Вакол вострава St. Paul атрымалася адлавіць амаль 200 марскіх птушак, у асноўным гаг-грабянушак. З дапамогай самалёта берагавой аховы ЗША (U.S. Coast Guard C-130), яны былі дастаўлены ў Цэнтр. Пасля медычнай стабілізацыі, адмытыя ад нафты і рэабілітаваныя птушкі былі адвезеныя і выпушчаныя у тым самым, ужо ачышчаным ад нафты месцы ў вострава St. Paul з удзелам школьнікаў і мясцовай грамады.

Дзякуючы атрыманаму ўсімі выпушчанымі птушкамі металічным кольцам, атрымалася прасачыць лёс і аднаго з самцоў гагі-грабянушкі, выпушчанага тады разам з іншымі. З-за таго, што ён ужо быў дарослым пад час выпуску, гэта значыць што пражыў не менш 24 гадоў на момант адчытання кальца на жывой птушцы ў пачатку 2019 году. Паводле базы дадзеных Cornell Lab of Ornithology і U.S. Geological Survey (USGS) Bird Banding Lab, якія разам адміністрыруюць і адказваюць за навуковае кальцаванне дзікіх птушак у ЗША, папярэдні рэкорд даўгажыхарства віда належаў да самкі гагі-грабянушкі, якая была пераалоўлена праз 22 гады і 1 месяц ў Канадзе.

Цэнтр працуе на Алясцы з 1971 году і за гэты час яго супрацоўнікі выратавалі дзесяткі тысяч птушак розных відаў.

Паводле www.blog.bird-rescue.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з www.oceana.org

 

 

На гэтую тэму:

Ёсць сэнс ратаваць дзікіх птушак?

Самая старая брытанская палярная крычка была знойдзена мёртвай у Шатландыі

Новы рэкорд самай старай дзікай птушкі, якая ўсё яшчэ размнажаецца

Сакрэты доўгага жыцця птушак

Птушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства

Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў

Самы стары лебедзь-шыпун пражыў у прыродзе 40 год

САБАКА ДАПАМОЖА ЗАХАВАЦЬ МАРСКІХ ПТУШАК У БРЫТАНІІ