Дэлавэрская чайка (Larus delawarensis) – від птушак, які гняздуе ў Паўночнай Амерыцы і зімуе пераажна ў Цэнтральнай, у апошнія дзесяцігоддзі рэгулярна залятае ў Еўропу, а асобныя птушкі нават застаюцца тут на зімоўку. У нас былі невялікія спадзяванні, што ў бліжэйшыя гады магчымы залёт дэлавэрскай чайкі і ў Беларусь, але што ён адбудзецца ў такіх цікавых абставінах, пэўна, не думаў ніхто.
Справа ў тым, што ў Польшчы добра вядомыя дзве асобіны гэтага віду, якія прылятаюць у тыя самыя месцы на зімоўку ўжо не першы год. З часам абедзьве чайкі былі адлоўленыя арнітолагамі і маюць персанальныя каляровыя пластыкавыя кольцы, дзякуючы гэтаму іх можна з дапамогай адпаведнай оптыкі пазнаць здалёк. Адна з гэтых чаек, якую упершыню адзначылі ў лістападзе 2014 году ў горадзе Ełk на паўночным усходзе краіны і якая ў натупныя гады рэгулярна там назіраецца з восені да зімы, была найбліжэй Беларусі і менавіта на яе выпадковы залёт маглі быць найбольшыя спадзяванні. Але выйшла інакш. Другая, больш знакамітая дэлавэрская чайка, якая рэгулярна зімуе ў наваколлі горада Ольштын, была закальцаваная у снежні 2005 г. у Шцэціне і з часам атрымала мянушку “Kajzerka” (па прозвішчы вядомага польскага арнітолага Zbignew`a Kajzer`a, які першы яе там адзначыў).
Дзякуючы фірме Interrex - rings & telemetry на прыканцы мінулага году Kajzerka атрымала яшчэ і самы сучасны і лёгкі спадарожнікавы GPS-перадатчык і за яе перамяшчэннямі стала сачыць нашмат прасцей. А з надыходам сонечных дзён (дзякуючы якім сонечная батарэя перадатчыка мае пастаянны і добры зарад) фактычна ў рэжыме рэальнага часу.
Такім чынам, чайка 7-8 снежня знаходзілася на поўнач ад Шчэціна (Пн Польшча), а 22.12 ужо ў пойме Эльбы на захад ад Берліна (Германія). На Каляды птушка пераляцела ў Нідэрланды, дзе яна пачала актыўныя і параўнальна хуткія пералёты ў паўднёва-заходнім кірунку і за 4 гадзіны перамясцілася на пр. 200 км. Праз дзень, 27.12 Kajzerka была ўжо ў Бельгіі на поўдзень ад Антверпена. Гэта ўжо як мінімум другі залёт гэтай дэлавэрскай чайкі ў Бельгію, першы адбыўся ў лютым-сакавіку 2012 г.. У гэтай краіне Kajzerka зазімавала і на гэты раз, дзе і была дзякуючы сігналам з перадатчыка пра яе дакладныя перамяшчэнні сфатаграфаваная (гл. верхні здымак).
Чайка ўвесь гэты час трымалася ў Бельгіі, ажно 4 дні таму пачала актыўную міграцыю ва усходнім кірунку і 26.03 перасякла спачатку мяжу Польшчы з Беларуссю і праляцела на паўднёвы ўсход побач з Брэстам, а потым і мяжу Беларусі з Украінай. На гэта звярнуў увагу Marcin Faber, заснавальнік і уладальнік фірмы Interrex - rings & telemetry, дзякуючы паведамленню якога ў фэйсбуку мы і даведаліся пра новы від і для Беларусі, і для Украіны.
Мы (“Птушкі штодня”) распыталі Марціна пра гэтую важную падзею:
“Фірма Interrex - rings & telemetry была створана намі ў 2008 годзе. Мы робім каляровыя пластыкавыя кольцы для кальцавання дзікіх птушак, а перадатчыкі пачалі прадаваць у 2020 годзе.
Мы даўно хацелі забяспечыць гэтую чайку перадатчыкам, таму што яна штогод з’яўляецца ў тым самым месцы на возеры Wulpińskim пад Ольштынам.
Канешне, мы спадзяваліся, што чайка паляціць у краіну, дзе гэты від яшчэ не быў адзначаны. Але мы думалі, што яна абярэ больш паўночны кірунак і паляціць у краіны Балтыі або Фінляндыю і зусім не чакалі, што яна такім вось чынам паляціць на поўдзень праз паўднёвую Беларусь ва Украіну.
Кожны год гэтая чайка вяртаецца ўвосень у Польшчу пад Ольштын. Калі будзе жыць далей, то хутчэй за ўсё на прыканцы лета – у пачатку восені мы зноў яе ўбачым у Польшчы. Магчыма, што на адваротным шляху ізноў праляціць праз Беларусь. Цяпер мы можам сачыць за яе перамяшчэннямі дзякуючы перадатчыку.”
Дэлавэрская чайка памерамі і афарбоўкай найбольш нагадвае нашу шызую чайку. Гняздуе каланіяльна на зямлі, часта на астравах на азёрах, у поймах рэк і на марскіх узбярэжжах Канады і ЗША. Звычайна птушкі вяртаюцца гнездаваць у тыя самыя калоніі з году ў год. Звычайны для Паўночнай Амерыкі від, які на зімоўку ляціць не толькі ў Мексіканскі заліў і на ціхаакіянскае і атлантычнае ўзбярэжжы ЗША, але многія птушкі зімуюць і на Вялікіх азёрах.
Дэлавэрскія чайкі шмат разоў адзначаліся ў Еўропе: Францыі, Італіі, Нідэрландах, Бельгіі, Германіі, Нарвегіі, Швецыі, Польшчы, Балгарыі, Румыніі і іншых краінах. У Вялікабрытаніі і Ірландыі колькасць залётаў дэлавэрскіх чаек у апошнія дзесяцігоддзі павялічылася настолькі, што від больш не лічыцца “рэдкасцю” і яго рэгістрацыя больш не патрабуе пацверджання мясцовай фауністычнай камісіі. У некаторых еўрапейскіх краінах гэтыя чайкі пачалі рэгулярна зімаваць.
Калі Беларуская арніта-фауністычная камісія (БАФК), без рашэння якой назіранні новых і многіх рэдкіх для краіны відаў не маюць навуковай сілы, зацвердзіць гэтую рэгістрацыю дэлавэрскай чайкі, від стане 341-м у Спісе птушак Беларусі. Дагэтуль падобным чынам, толькі з дапамогай трэкаў, атрыманых ад спадарожнікавых перадатчыкаў, у асноўны Спіс відаў нашай краіны трапіў сокал-балабан, а ў дадатковы спіс – барадач.
Для сайта “Птушкі штодня” падрыхтваў Дзьмітры Вінчэўскі
Мапы перамяшчэнняў дэлавэрскай чайкі © Interrex - rings & telemetry
Верхні здымак Кайзэркі з перадатчыкам быў зроблены ў мясцовасці Rumst (Бельгія) 02-01-2022 by Kris De Rouck
На гэтую тэму:
Новы для Беларусі від птушак, арлан-даўгахвост, адзначаны пад Мінскам!
Сіняхвостка – доўгачаканы новы від птушак, адзначаны для Беларусі
Трэці сёлета новы для Беларусі від птушак, таўстадзюбая пячураўка, адлоўлены на поўначы краіны
У Мінску адзначаны новы для Беларусі від птушак– палярная чайка!
Cенсацыя? мякка сказана! – у нядзелю ў Беларусь заляцеў новы від птушак – барадач!
Новый вид птиц для Беларуси «видели» только спутники?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 31.03.2022 - 12:39
І вось сытуацыя змянілася:…
І вось сытуацыя змянілася: сёння Андрэй Барадзін першым на свае вочы адзначыў гэтую птушку ў Гомлі. Віншуем!
Harrier - 21.07.2022 - 20:13
Ornitolodzy Warmii i Mazur …
Ornitolodzy Warmii i Mazur ·
Anna Włodarczak-Komosińska ·
Będzie długo, bo trochę się tego wszystkiego nazbierało. Wszystko wskazuje na to że nasza Kajzerka zakończyła już lęgi w Rosji i z zawrotną prędkością rozpoczęła wielki powrót. Niesamowite, że jednak się udało i po kilkunastu latach zagadka została rozwiązana. To pokazuje, że nie ma rzeczy niemożliwych. Trochę okradliśmy naszą mewę z romantycznych przypuszczeń, gdzie i z kim to może być. Ale takie życie
Oczywiście wszystko miało być zupełnie inaczej. Miała gniazdować w przepięknej Skandynawii, może gdzieś na odludziu połn-wsch. Rosji , czy nawet w Ameryce. Bez względu gdzie to by miało nie być mieliśmy podążać za impulsami nadajnika, by zobaczyć to na własne oczy. Niestety wojna pokrzyżowała piękne plany Niemniej czuje się szczęśliwcem, że mogłam odbyć taką podróż razem z mewą, oglądając świat z jej perspektywy. A przy okazji poznać wiele nowych miejsc i wielu ciekawych ludzi. Podczas tej przygody wzbogaciłam się o kolejnych przyjaciół i tych z Europy zachodniej i tych z Europy wschodniej, łącznie z Rosją. To pięknie potwierdza, że ptaki łączą ludzi z różnych stron świata nawet mimo okrutnych okoliczności. Dla przypomnienia Kajzerka po wystartowaniu z zimowiska w Belgii na krótko odwiedziła Holandię, potem szybkim przelotem udała się na wschód. I tu niezwykle symboliczna wizyta w Kijowie, w czasie kiedy i ta część Ukrainy była atakowana. Potem krótki przystanek na Białorusi i dalej jakimś dziwnym łukiem na miejsce docelowe.
Ostatecznie mewa zajęła jeden z dachów w Niżnym Nowogrodzie. Samo miejsce może zbyt urokliwe nie jest ale mewa w otoczeniu miała dwie wielkie rzeki (Oka i Wołga), kilka sporych wysypisk śmieci, różne zbiorniki w mieście i poza miastem, pola, itp. Ciekawe, że podczas lęgów w zasadzie nie latała żerować na śmieci. Tylko tuż po przylocie i tuż przed odlotem. Widzieliśmy gdzie gniazduje ale do rozwiązania zagadki brakowało jeszcze informacji z kim.
Biorąc pod uwagę sytuację polityczną nie było łatwo znaleźć osobę, która mogła by ustalić, co na tym dachu właściwie się dzieje. Nasi rosyjscy znajomi, z którymi ktoś od nas kiedyś tam współpracował, jak się okazało obserwowali ptaki tysiące km od Niżnego Nowogrodu często poza Rosją. Każdy z nich starając się pomóc wskazywał zaufanego człowieka, a ten wskazywał następnego. Tym sposobem udało nawiązać kontakt z Aleksiejem Lewaszkinem. Aleksiej nie bardzo interesuje się mewami - jest sowiarzem ale co najważniejsze podjął się tego trudnego zadania. Mewy na dachu to trudne przedsięwzięcie (w Olsztynie coś o tym wiemy )tym bardziej jeżeli teren jest prywatny i pilnowany (Zakład Disla Rumo). Wszyscy tamtejsi ornitolodzy twierdzili że Aleksiej to najlepszy z najlepszych ich terenowiec i jeśli nie on to nikt. I mieli rację bo pomimo trudności ze wstępem i gabarytami dachu który za duży nie jest sfotografował naszą Kajzerkę, partnerkę, gniazdo, dach i młode. Czyli to co najważniejsze. Jest to 2 lęg mewy delawarskiej w Europie ale pierwszy wykazany naocznie Dlatego należą mu się wielkie podziękowania i mam nadzieję, że złe czasy szybko miną i będę mu mogła podziękować osobiście. Poza tym to bardzo skromna i sympatyczna osoba. Do szczęścia zabrakło zaobrączkowania partnerki, młodych i sfotografowania tych młodych już, jako ptaki lotne. No ale nie można mieć wszystkiego Może będzie następny raz…