Самы стары на Брытанскіх астравах, вядомы нам чырвоны каршун (Milvus milvus), памёр пасля таго, як быў знойдзены параненым. Птушка аказалася адной з тых, каго навукоўцы выпусцілі ў прыроду ў рамках самай першай хвалі рэінтрадукцыі віда ў Вялікабрытаніі ў пачатку 1990-х гадоў.
Акальцаваны самец каршуна быў знойдзены параненым недалёка ад школы ў мястэчку Carterton, што ў графстве Oxfordshire. Спроба ратавання птушкі, якую зрабіла Chrissie Gaines, ўладальніца мясцовага рэабілітацыйнага цэнтру для дзікіх жывёл, не ўдалася. Дзякуючы інфармацыі, атрыманай з цэнтру кальцавання, атрымалася даведацца не толькі пра тое, што птушка мела мянушку 'Aragon', але і была прывезена птушанём з Гішпаніі яшчэ ў 1994 годзе і выпушчана на Брытанскіх астравах пад час другога выпуску там птушанят. Выпуск адбыўся ў бліжэй не апісаным у мэтах тагачаснай бяспекі птушак даліне Тэмзы.
'Aragon', які памёр ва ўзросте 29 гадоў, абнавіў папярэдні рэкорд доўгажыхарства віда для Брытанскіх астравах на 4 гады.
Ms Gaines сказала: "Я не магла паверыць, хаця і ведала што праект па рэінтрадукцыі віда аказаўся вельмі паспяховым, што птушкі ўзроста Арагона, якія былі выпушчаныя ў прыроду яшчэ ў першыя гады праекту, дагэтуль могуць быць жывыя”.
"За ўсе мае гады па рэабілітацыі і вяртанні птушак у дзікую прыроду я ніколі не мела падобнага досведу – звычайна птушкі пасля выпуску не жывуць доўга. З Арагонам выйшла наадварот і цяпер ён – частка гісторыі.”
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак – Уладзіміра Бондара
На гэтую тэму:
Як запрацаваць на рэінтрадукцыі птушак – прыклад Шатландыі
Неверагодны рэкорд доўгажыхарства ад куліка-крыўка
Самы стары ў Свеце караткахвосты паморнік абнавіў два рэкорды
У Польшчы сфатаграфаваны самы стары поплаўны лунь
Самы стары еўрапейскі арол-маркут дагэтуль жыве ў Фінляндыі
Самая старая белашчокая казарка размяняла чацвёрты дзесятак
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ