Паводле новага маштабнага даследавання, матэрыял, які птушкі выбіраюць і выкарыстоўваюць для пабудовы гнязда, наўпрост залежыць ад велічыні і формы іх дзюбы.
Каманда навукоўцаў з універсітэтаў Брысталя і St Andrews (Вялікабрытанія) стварыла кампутарную праграму, для якой выкарысталі дадзеныя па гнёздах і будове дзюбаў амаль 6 тысяч відаў птушак. Аказалася, што існуе даволі моцная карэляцыя паміж гнездавым матэрыялам і формай і памерамі дзюбы птушак.
Такім чынам, выкарыстоўваючы толькі інфамацыю пра дзюбы птушак, праграма ў сярэднім у 6 выпадках з 10 правільна прадказвала які гнездавы матэрыял выкарыстоўвае той ці іншы від птушак, а ў некаторых выпадках імавернасць прадказання была нават 97%.
Dr Catherine Sheard, адна з аўтарак публікацыі па выніках даследавання, якая прадстаўляе універсітэт Брысталя, сказала: "Мы шмат ведаем пра канечнасці прыматаў, аднак як іншыя жывёлы выкарыстоўваюць сківіцы каб перасоўваць імі розныя аб’екты, ведаем нашмат менш. Таму мы вельмі задаволены тым, што нам атрымалася знайсці ўзаемасувязь паміж формай і велічынёй дзюбы і выкарыстаннем рознага матэрыяла для будовы гнязда.”
Dr Shoko Sugasawa, яшчэ адзін аўтар публікацыі, які прадстаўляе University of St Andrews, сказаў: "Большасць жывёл, уключна з птушкамі, не маюць падобных да нашых рук. Аднак перамяшчэнні ежы і гнездавога матэрыялу застаюцца крытычна важнымі для іх. Наша даследаванне з’яўляецца першым, якое дэманструе ко-эвалюцыю дзюбаў і выбара матэрыялу для пабудовы гнязда птушкамі.”
Крыніца: Evans C, Healy S D, Lala K N, Sheard C, Street S E & Sugusawa S. 2023. Beak shape and nest material use in birds. Philosophical Transactions of the Royal Society B: Biological Sciences. DOI: 10.1098/rstb.2022.0147
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак соек на гняздзе Сяргея Чарапіцы
На гэтую тэму:
Гнёзды і нішы абараняюць, але не заўсёды і не ад усіх
Насамрэч птушкі вучацца будаваць свае гнёзды
Памеры гнязда не маюць сувязі з поспехам гнездавання птушак
Вароны і сарокі навучыліся будаваць гнёзды з анці-птушыных прыладаў
У Грэнландыі знайшлі гняздо сокалаў-белазораў, якое займаецца імі на працягу 2500 гадоў!
Знойдзена самае старае гняздо барадача на Іберыйскім паўвостраве, яму каля 30 тысяч гадоў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ