Дзякуючы запланаваным асаблівасцям рыштунку, які выкарыстоўвываўся пад час эксперыментаў па асаблівасцях памяці ў соек (Garrulus glandarius), брытанскім даследчыкам атрымалася назіраць унікальныя здольнасці гэтых птушак.
Каманда пад кіраўніцтвам James’а Davies’а з універсітэту Кэмбрыджа (Вялікабрытанія) нечакана прадэманстравала не толькі тое, што сойкі памятаюць важныя дэталі падзеяў з мінулага, але і тыя, якія яўна былі тады выпадковымі і нязначнымі.
У сямі соек (віда, які добра вядомы здольнасцямі прыхоўвываць ‘на зіму’ і потым знаходзіць вялікую колькасць ежы), навукоўцы правяралі ў серыі эксперыментаў іх эпізадычную памяць. Сойкі назіралі за тым, як кавалачак ежы клалі пад адзін з чатырох аднолькавых кубачкаў. Птушкі ўзнагароджваліся, калі праз нейкі час яны адразу знаходзілі ежу. Мэтай было навучыць іх запомніць правільную пазіцыю кубачка ў іх шэрагу.
У наступнай серыі эксперыментаў ежу хавалі пад адзін з кубачкаў, на ўсіх з якіх былі ўнікальныя пазнакі, але ён стаяў у ‘правільным’ месцы ў шэрагу. Пасля гэтага птушкам закрывалі кубачкі на 10 хвілін і перастаўлялі іх у шэрагу на іншыя месцы. Нечакана сойкі ў 70% выпадкаў правільна знаходзілі патрэбны ім кубачак з ежай пад ім! Гэта даказвае, што птушкі запаміналі нават тыя дэталі, якія ў той час яўна не былі важныя для іх поспеху ў знаходцы схаванай ежы.
Навукоўцы лічаць, што падобныя асаблівасці соек хутчэй за ўсё дапамагаюць ім прыхоўвываць і потым знаходзіць ежу ў прыродзе. У наступным даследаванні даследчыкі хочуць праверыць эпізадычную памяць гэтых птушак у эксперыментах, якія не будуць звязаныя з ежай.
James Davies сказаў: “Калі сойкі здольныя запомніць дэталі, якія ў той момант не мелі для іх значэння, гэта значыць, што яны могуць успомніць розную выпадковую інфармацыю, наўпрост не звязаную з падзеяй. Дагэтуль гэты тып эпізадычнай памяці быў добра вядомы толькі для чалавека.”
Крыніца: Davies JR, Garcia-Pelegrin E, Clayton NS 2024 Eurasian jays (Garrulus glandarius) show episodic-like memory through the incidental encoding of information. PLoS ONE 19(5): e0301298. DOI: 10.1371/journal.pone.0301298
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Мікалая Вераб’я
На гэтую тэму:
Сойкі з лепшым самакантролем аказаліся разумнейшымі. Як і нашы дзеткі
Палову дрэваў у двух новых англійскіх лясах пасадзілі … сойкі
Прысутнасць патэнцыйнага канкурэнта мяняе адносіны да ежы ў соек, але не ў новакаледонскіх крумкачоў
Сойкі, жалуды і схованкі. Частка ІV
Сойкі і жалуды. Частка V: Праверка
Сойкі могуць хутка мяняць свае паводзіны
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ