Новае даследаванне прадэманстравала як розныя віды крумкачовых рэагуюць на выбар даступнай ім у дадзены момант ежы ў чаканні лепшай калі побач няма або з’яўляецца патэнцыйны канкурэнт - іншая птушка.
Доследы праводзіла каманда навукоўцаў з Anglia Ruskin University (ARU) і ўніверсітэту Кэмбрыджа (Вялікабрытанія) у вальерах на некалькіх прадстаўніках соек (Garrulus glandarius) і новакаледонскіх крумкачоў (Corvus moneduloides).
Пад час доследаў птушкам дэманстравалі дыск з ежай рознай для іх прывабнасці двух тыпаў, якую яны бачылі пад празрыстымі пластыкавымі кубачкамі. Такім чынам, птушка магла адразу выбраць менш прывабную для яе ежу адразу, або пачакаць 15 секунд і на дыск ставілі больш прывабную. Каб ускладніць птушкам выбар дзеянняў, перад тым, як менш прывабная для птушак ежа станавілася даступнай на дыску, у тое ж памяшканне выпускалася другая птушка.
Аказалася, што ў першай серыі ўсе сойкі, якія ўдзельнічалі ў эксперыменце, былі здольныя пачакаць і выбіралі ў рэшце рэшт з’есці праз 15 секунд мучных чарвякоў, а не кавалачак хлеба адразу. Аднак калі побач з імі з’яўлалася іншая птушка, адразу выбіралі менш прывабны для іх хлеб. Новакаледонскія крумкачы ж дэманстравалі іншыя паводзіны: незалежна ад абставін у эксперыменце, яны чакалі на кавалачак мяса замест менш прывабнага для іх кавалка яблыка.
Rachael Miller, галоўная сааўтарка артыкула па выніках даследавання і выкладчыца з ARU, сказала, што гэта дэманструе "здольнасць да самакантролю".
Яна дадала: "Новакаледонскія крумкачы ў прыродных умовах вядуць больш сацыяльнае жыццё і таму больш талерантныя ў адносінах да іншых птушак побач, чым сойкі. І хаця абодва віды прыхоўваюць ежу ‘на потым’, аднак сойкі яўна больш спадзяюцца на гэтыя запасы для выжывання /у цяжкія перыяды жыцця/.”
Крыніца: Miller, R, Davies, J R, Schiestl, M, Garcia-Pelegrin, E, Gray, R D, Taylor, A H, and Clayton, N S. 2023. Social influences on delayed gratification in New Caledonian crows and Eurasian jays. PLoS ONE. DOI: doi.org/10.1371/journal.pone.0289197
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак сойкі яго ж
На гэтую тэму:
Сойкі з лепшым самакантролем аказаліся разумнейшымі. Як і нашы дзеткі
Галодныя суседзі дапамагаюць птушкам лепш падрыхтавацца да недахопу ежы
Сойкі могуць хутка мяняць свае паводзіны
Разумныя сойкі плануюць будучыню
Новакаледонскія крумкачы ізноў пацвердзілі сваё “рэнамэ” самых разумных птушак
Новакаледонскія крумкачы добра разумеюць каштоўнасць розных прыладаў
Ці лёгка падмануць новакаледонскіх крумкачоў?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ