Падобна таму, як найлепшыя краўцы могуць па аднаму знешняму выгляду выбраць найбольш адпаведную тканіну, так і новакаледонскія крумкачы (Corvus moneduloides) выбіраюць для сваіх кручкоў, з дапамогай якіх дастаюць ежу, толькі асобныя віды кустоў з сотняў магчымых. Як дакладна яны гэта робяць, спрабавалі даведацца навукоўцы.
Адны з самых разумных – калі не самыя разумныя з сучасных птушак, новакаледонскія крумкачы, рэгулярна выкарыстоўваюць у прыродзе прылады, зробленыя імі з лістоў ці калючак раслін, каб даставаць з мёртвай драўніны ці глебы лічынак насякомых ды іншую ежу.
"Калі ўявіць сабе жыццё ў сухім лесе, то нават там растуць многія віды раслін: дрэвы і кусты. Таму для нас галоўным пытаннем было як гэтыя птушкі пазнаюць менавіта тыя аб’екты, якія ім патрэбныя” – сказала Барбара Кламп (Barbara C. Klump), аспірант цэнтра біяразнастайнасці ўніверсітэту Св.Андрэя (University of St Andrews, Шатландыя).
Каб паспрабаваць падмануць птушак і больш даведацца чым менавіта абумоўлены іх выбар, арнітолагі правялі шэраг доследаў і выкарысталі для гэтага расліны з лістамі, вельмі падобнымі да тых, якія растуць у прыродзе на Новай Калядоніі.
У папярэдніх работах было паказана, што крумкачы аддаюць перавагу аднаму з відаў раслін, у якога грубы, але эластычны ствол, кавалкі якога яны ператвараюць у кручкі.
У сваім папярэднім даследаванні, Кламп з калегамі паказала ў лабараторных умовах, што птушкі выбіраюць гэты від раслін у параўнанні з выглядаючым вельмі падобна. Магчыма, што яны выдатна адрозніваюць іх знешне.
Каб праверыць што можа імі кіраваць, навукоўцы абарвалі ўсе лісты з кустоў абодвух відаў і замянілі іх лістамі з трэцяга. Аднак так проста крумкачоў падмануць не атрымалася – яны ўсё роўна адразу выбіралі патрэбную ім, але замаскаваную расліну.
"Агульная ідэя была ў тым, што птушкі, магчыма, вызначаюць патрэбны ім від па лістах, таму што іх форма і распалажэнне звычайна відаспеціфічныя, а ўжо потым глядзяць на патрэбныя ім сцябліны” – сказала Кламп. “Аднак, як аказалася, яны адразу звяртаюць увагу не на лісты, а на сцябліны. Яшчэ раз гэтыя птушкі пацвердзілі, што яны вельмі разумныя і могуць рашаць няпростыя задачы ў сваім асяроддзі”.
Крыніца:
Barbara C. Klump et al. Raw-material selectivity in hook-tool-crafting New Caledonian crows,Biology Letters (2019). DOI: 10.1098/rsbl.2018.0836
Паводле www.phys.org (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Самыя разумныя птушкі яшчэ раз пацвердзілі сваю рэпутацыю
Новакаледонскія крумкачы ізноў пацвердзілі сваё “рэнамэ” самых разумных птушак
Як дзеці: новакаледонскія крумкачы і папугаі кеа вучацца, гуляючы
Новакаледонскія крумкачы могуць выкарыстоўваць тры прылады за адзін раз!
Гавайскія вароны далучыліся да інтэлектуальнай эліты птушак + VIDEO
Крумкачы паспяхова прайшлі тэст на планаванне будучыні
Разумныя гракі пацверджваюць старажытную байку
Варона ніколі не забывае?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ