З узростам колькасць сяброў у птушак змяншаецца

дамавы верабей

Вельмі падобна да людзей, прастаўнікі сацыяльна актыўных відаў птушак з узростам маюць усё менш сяброў. Дагэтуль асноўныя прычыны гэтага былі зразумелыя толькі тэарэтычна, а даследаванні для птушак адсутнічалі.

Каманда брытанскіх даследчыкаў, якую ачольваюць прадстаўнікі Imperial College London, вывучае ізаляваную аселую папуляцыю дамовых вераб’ёў (Passer domesticus) на востраве Lundy, які знаходзіцца ў праліве Bristol (Вялікабрытанія), больш 25 гадоў. Хаця асноўныя папуляцыйныя паказчыкі адсочваюцца для віда яшчэ з 1989 году, сістэматычныя назіранні пачаліся тут у 2000-м годзе і з таго часу лёс кожнага вераб’я вядомы ‘ад яйка да смерці’. Калі казаць больш падрабязна, то для кожнай птушкі вядомы яе ўзрост, поспех гнездавання, сацыяльныя ўзаемасувязі. Акрамя індывідуальных пазнак, у гэтым таксама дапамагае ізаляцыя мясцовай папуляцыі - г.зн., што на востраў не прылятаюць іншыя вераб’і і мясцовыя не адлятаюць з яго.

Пасля стварэння дэталёвай мапы на аснове шасцігадовых назіранняў, на якой былі бачныя ўзрост птушак і іх сацыяльныя кантакты з іншымі вераб’ямі, даследчыкі знайшлі, што больш старыя птушкі маюць значна менш сяброў, чым маладыя. Галоўнай прычынай гэтага, канешне можа быць проста меншая колькасць птушак адпаведнага і таксама сталага ўзросту. Аднак, як лічаць аўтары артыкула па выніках даследавання, усё можа быць і інакш, а менавіта адсутнічае ціск натуральнага адбору на старых птушак, які б аддаваў перавагу менавіта тым, якія маюць больш сяброў.

Dr. Jamie Dunning, адна з са-аўтарак публікацыі, сказала: "Наша даследаванне адно з першых, якое паказала што птушкі, падобна да звяроў, таксама змяншаюць кола сацыяльных кантактаў з узростам. Асабліва гэта заўважна на прыкладзе сяброўства."

Папярэдняе даследаванне той самай групы навукоўцаў на той самай папуляцыі дамовых вераб’ёў паказала, што большая колькасць сяброў, і асабліва сябровак, а таксама кантактаў з іншымі вераб’ямі, дапамагае маладым птушкам паспяхова гнездаваць. Аднак як аказалася цяпер, у сталым узросце сытуацыя змяняецца і малая колькасць сяброў, і меншая сацыяльная актыўнасць хаця і не даюць ніякіх перавагаў, але і не нясуць негатыўных наступстваў.

Dr. Schroeder дадае: "'Схільнасць да стварэння сяброў’, як мінімум для вераб’ёў, можа змяняцца з іх узростам. Пакуль яны маладыя, гэта дазваляе ім займець больш сяброў і гэта стварае перавагі. Аднак пасля таго, як яны /з-за ўзроста/ скончаць з размнажэннем, гэта ўжо не мае для іх значэння і небяспекі, што іх гены не будуць з-за гэтага перададзены патомкам”.

Крыніца: Julia Schroeder et al, Not so social in old age: demography as one driver of decreasing sociality, Philosophical Transactions of the Royal Society B: Biological Sciences 379: 1916 (2024). DOI: 10.1098/rstb.2022.0458

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак яго ж

 

 

На гэтую тэму:

Спакайнейшыя птушкі маюць больш блізкіх “сяброў”

Чаму ў старэйшых самцоў больш пазашлюбных патомкаў?

Негняздуючыя крумкачы жывуць дынамічным сацыяльным жыццём

Хто каго выбірае ў вялікіх сініц і чаму?

Як і калі дамовыя вераб’і сталі жыць побач з чалавекам