Крумкачы (Corvus corax) – які большасць іншых прадстаўнікоў сямейства – маюць выдатныя кагнітыўныя здольнасці і складаную сацыяльную структуру ў многім параўнальную нават да сацыяльных відаў прыматаў. Міжнародная група даследчыкаў, якую ачольваў праф. Томас Бугніяр (Prof. Thomas Bugnyar) з кафедры кагнітыўнай біялогіі універсітэту Вены (Аўстрыя) дзякуючы выкарыстанню сучаных метадаў змагла значна лепш зразумець дэталі ўзаемадзеянняў негняздуючых крумкачоў.
Вынікі дапамогуць зразумець эвалюцыю разумовых здольнасцяў крумкачоў і былі апублікаваныя ў часопісе Scientific Reports.
Некалькі нядаўніх навуковых працаў паказалі, што крумкачы знаходзяцца сярод “эліты” самых разумных птушак і нават жывёл увогуле. Аднак не зразумела, якія менавіта фактары прывялі да параўнальна хуткай эвалюцыі іх разумовых здольнасцяў. Згодна з агульнапрынятай гіпотэзай, менавіта жыццё ў сацыяльных групах можа служыць асноўным “рухавіком” развіцця некаторых стуктур мозгу, асабліва калі індывідуальныя птушкі могуць распазнаваць іншых індывідуальных птушак і запамінаць узаемадзеянні з імі. З такімі ведамі жывёлы могуць пазбягаць канфліктаў з больш высокарангавымі асобінамі у сваёй групе або ствараць альянсы з іншымі для лепшага выкарыстання абмежаваных рэсурсаў.
Навукоўцы забяспечылі GPS-GSM перадатчыкамі 30 крумкачоў, прылады запісвалі месцазнаходжанне птушак штогадзіну і перадавалі дадзеныя пра гэта ў выглядзе смс-паведамленняў. .Дзякуючы гэтаму на працягу 4 гадоў даледаванняў былі адзначаныя перамяшчэнні птушак нават да 160 км за дзень! Дадаткова яшчэ 332 крумкачы ў Аўстрыі і Італіі былі індывідуальна пазначаныя каляровымі кольцамі і крыламеткамі і іх паводзіны назіраліся ў двух месцах таксама на працягу гадоў.
Атрыманыя дадзеныя вельмі разнастайныя. Напрыклад, хаця некаторыя маладыя крумкачы могуць праз увесь год заставацца на невялікай тэрыторыі, іншыя перамяшчаюцца за той жа час на адлегаласць нават больш за тысячу кіламетраў! Многія птушкі сустракаюцца некалькі разоў паміж сабой у розных месцах пад час харачавання і ці ў месцах агульнага начлегу. "Мы былі ўражаныя падабенствам паводзін крумкачоў да людзей. Некаторыя з нас правядуць сваё жыццё ў адным месцы, талы як іншыя хочуць падарожнічаць і даследаваць Свет. Дакладна тое самае было знойдзена намі і ў негняздуючых крумкачоў” – сказаў адзін з аўтараў даследавання Маціяс Ларэтта (Matthias Loretto).
Калі крумкачы аб’ядноўваюцца ў групы, яны “ствараюць” сабе сяброў, але таксама цяжка змагаюцца з іншымі птушкамі за некаторыя рэсурсы. “Кожны раз калі крумкач далучаецца да іншых у пошуках ежы, ён можа выйграць ад таго, наколькі добра ён памятае хто быў яго сябрам, а хто – супернікам. Таму менавіта камбінацыя сацыяльных сувязяў у негняздуючых птушак і вельмі дынамічная сісітэма зменаў паводзін і дапамагала эвалюцыі мозгу крумкачоў” – сказаў Ларэтта.
Крыніца:
Matthias-Claudio Loretto et al. (2017) Fission-fusion dynamics over large distances in raven non-breeders, Scientific Reports . DOI: 10.1038/s41598-017-00404-4
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Паўла Лычкоўскага
На гэтую тэму:
Цяжкае жыццё ў моладзевых гангах
Крумкач куліку вока не выдзяўбе
Разумныя гракі пацверджваюць старажытную байку
Новакаледонскія крумкачы зноў здзівілі навукоўцаў
Вароны дапамагаюць адна адной у патрэбе
Крумкачы паспяхова выкарыстоўваюць змененае чалавекам асяроддзе
Разумныя сойкі плануюць будучыню
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ