На працягу трох дзён (пятніцы-нядзелі) тысячы бёрдуотчараў і арнітолагаў наведаюць Rutland Water каб паўдзельнічаць у самым вялікім у Свеце фэсце (або кірмашы) для бёдуотчараў - British Birdwatching Fair. Сёлета тут збіраюць грошы для захавання знікаючых птушак Эфіопіі.
Кірмаш дае ўнікальную магчымасць убачыць і набыць усё самае свежае і цікавае, што можа прыцягнуць увагу аматараў і прафесіяналаў назіранняў за птушкамі: ад оптыкі да кніг, ад электронных вызначальнікаў і прыстасаванняў да ежы для дзікіх птушак, ад твораў мастацтва да экскурсійных прапаноў, прысвечаных птушкам і бёдуотчынгу. Некаторыя апошнія выданні можна будзе нават падпісаць у іх аўтараў.
Шматлікія спецыялізаваныя часопісы і выдавецтвы маюць тут свае стэнды і акрамя сваёй прадукцыі, будуць прапаноўваць удзел у разнастайных і шматлікіх конкурсах. Самыя вядомыя вядоўцы тэлевізійных і радыёпраграм, прысвечаных дзікай прыродзе таксама будуць тут: Chris Packham і Simon King, Mike Dilger, Nick Baker, Johnny Kingdom, Philippa Forester, Jonathan і Angie Scott, Mark Carwardine.
Цяпер у Эфіопіі сустракаюцца 22 віды птушак, якім пагражае знікненне ў глабальным маштабе. З-за шматгадовых войнаў і палітычнай нестабільнасці, звязанай з імі надзвычайнай беднасцю насельніцтва гэтая краіна хуткімі тэмпамі пачала страчваць сваю багатую прыродную спадчыну. Аднак сродкі, сабраныя для аховы эфіопскіх птушак пад час Birdfair павінны дапамагчы хаця б некаторым з найбольш пагражаемых відаў.
Адзін з відаў-эндэмікаў гэтай краіны – сідамскі жаўрук (Heteromirafra sidamoensis), мае папуляцыю памерам не больш за 360 птушак. Адкрыты для навукі ў 1968 годзе, ён быў адзначаны толькі раз на наступныя 25 год. Многія лічаць, што менавіта гэты від стане, на жаль, першай птушкай, якая знікне ў гістарычны час на афрыканскім кантыненце. Асноўныя прычыны яго знікнення – перавыпас быдла і знішчэнне горных лугоў пад вырошчванне зерневых. Тое, што засталося жаўруку – гэта каля 35 кв км адпаведна дзікай горнай саванны. Грошы, атрыманыя пад час правядзення кірмашу будуць перададзеныя арганізацыі Ethiopian Wildlife and Natural History Society для працы з мясцовымі супольнасцямі каб прыпыніць перавыпас быдла і паспрабаваць узнавіць дзікую лугавую расліннасць каля месцаў, дзе яшчэ жыве гэты жаўрук. Іншыя эндэмічныя віды птушак, якія апынуліся ў клопатах у Эфіопіі, гэта турака прынца Русполі (Tauraco ruspolii), эфіопская хмызняковая варона (Zavattariornis stresemanni), чыж Сальвадоры (Serinus xantholaemus), несчысарскі ляляк і белахвостая ластаўка (Hirundo megaensis).
Мартын Дэйвіс (Martin Davies), адзін з заснавальнікаў і арганізатараў фэстаў, сказаў: “Эфіопія мае фантастычную прыродную спадчыну і надзвычай багатая на віды, якія не сустракаюцца больш нідзе на Зямлі. З 840 відаў птушак, якія адзначаныя тут, 17 відаў эндэмікі гэтай краіны і яшчэ 29 можна ўбачыць амаль выключна ў Эфіопіі. Мы спадзяемся, што партнёр асацыяцыі BirdLife у гэтай краіне здолее зрабіць тэрміновыя і неабходныя для захавання будучыні ўнікальных эфіопскіх птушак дзякуючы рэсурсам, сабраным пад час нашага фэсту.”
Фэст са словамі ўдзячнасці да Вялікабрытаніі і брытанскіх бёдуотчараў адкрыў амбасадар Эфіопіі на Брытанскіх астравах спадар Бэрхану Кебедэ (Berhanu Kebede).
22-гі British Birdwatching Fair адбываецца ў Anglian Birdwatching Centre, Egleton Nature Reserve, Rutland Water, Egleton, Rutland дзякуючы асноўным арганізатарам - RSPB і Leicestershire & Rutland Wildlife Trust і шматлікім спонсарам.
Афіцыйны сайт фэсту: www.birdfair.org.uk
Паводле www.birdwatch.co.uk і www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АВ (госць) - 24.08.2010 - 11:14
я был на этом фестивале в
Harrier - 24.08.2010 - 13:20
In reply to я был на этом фестивале в by АВ (госць)
Такія нюансы вельмі важныя,
Такія нюансы вельмі важныя, але даведацца пра іх з афіцыйнага сайту цяжка.
Можна толькі парадавацца за эфіопскіх птушак - такая дапамога ім сапраўды прыдастца. Некалькі год назад менавіта на грошы з Бёрдфэйр была створана ОТОП у Польшчы і распачаліся актыўныя дзеянні па ахове вяртлявай чаротаўкі ў гэтай краіне.
pugnax - 13.09.2010 - 18:20
Можно "порадоваться" за
Можно "порадоваться" за многочисленную армию всяких чиновников от охраны птиц. Потому как, как это обычно происходит, львиная часть вырученных денег уходит на их нужды. А собственно птицам - как известно, птицам деньги не нужны.
Kiolk - 13.09.2010 - 18:24
Цікава было бы разлічыць,
Цікава было бы разлічыць, колькі выходзіць на адну птушку... Мо якіх 5 цэнтаў...))