
Каманда навукоўцаў параўнала запісы песняў усходніх салаўёў (Luscinia luscinia), зробленыя з прамежкам у 33 гады ў тым самым месцы ў Фінляндыі і знайшла, што песні вельмі значна змяніліся.
Для гэтага арнітолагі параўналі рэпертуар салаўёў, запісаны ў мясцовасці Parikkala на паўднёвым усходзе краіны ў 1986 і 2019 гг і сфакусаваліся на тыпах песні самцоў і сілабах. Каб запісы былі параўнаўчыя, для гэтага выкарысталі тое самае абсталяванне, якое працавала ў паўдкрытых краявідах на ўскрайках дарог і сельгаспалеткаў паблізу сажалак і азёраў. Песні аналізаваліся з вызначэннем таго, наколькі ў іх перакрываліся тыпы і сілабы праз 33 гады.
Аказалася, што ў 2019 годзе не засталося тыпаў песні, якія былі ў 1986-м, але знайшліся каля 40% тых самых сілаб. Гэта сведчыла пра тое, што хаця некаторыя менш важныя часткі песні засталіся, яе тыпы цалкам змяніліся з часам. У 1986 г. былі вызначны 18 тыпаў песні і 13 іншых знайшлі ў 2019-м. Тады як у 1986-м знайшлі 79 сілаб і 73 - у 2019-м і 32 сілабы былі аднолькавымі. Акрамя гэтага, песні, запісаныя ў 2019-м былі заўважна даўжэйшымі, чым ў 1986-м.
Усходнія салаўі гняздуюць ад усходу Еўропы да Цэнтральнай Сібіры і зімуюць у Паўднёва-Усходняй Афрыцы. Самцы прыцягваюць на свае гнездавыя тэрыторыі самак і ‘адганяюць’ іншых самцоў дзякуючы песням, якія, як аказалася, могуць значна змяняцца з часам. Працягласць жыцця ў гэтага віда параўнальна невялікая і таму за 33 гады ў тым самым месцы змянілся шмат пакаленняў самцоў, а разам з імі, і іх песні. Дадаткова было знойдзена, што меншая колькасць сутычак самцоў паміж сабой у 2019-м годзе, якая хутчэй за ўсё была выклікана іх меншай шчыльнасцю на тэрыторыі вывучэння, магла прычыніцца да больш працяглых песен і абмежаваных абменаў іх тыпамі.
Атрыманыя вынікі сталі нечаканасцю, таму што блізкі від - заходні салавей (L. megarhynchos) - дэманструе нашмат большую стабільнасць свайго рэпертуару. Эвалюцыя спеваў у птушак залежыць ад многіх фактараў, уключна з памерам папуляцыі, канкурэнцыяй паміж самцамі і іміграцыяй у яе новых самцоў з новымі тыпамі песні з іншых папуляцый.
Крыніца: Souriau, A, Sorjonen, J, Petrusek, A, and Petrusková, T. 2025. Local song evolution after three decades in a complex songster, the Thrush Nightingale. Avian Res. DOI: https://doi.org/10.1016/j.avrs.2025.100224
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Уладзіміра Бондара
На гэтую тэму:
Птушаняты адрозніваюць голас з адной ноты!
Лакальныя дыялекты спеваў дапамагаюць птушкам правільна выбіраць партнёра
Узровень гукаімітацыі звычайнай рудахвосткі – больш 50 відаў за гадзіну спеваў!
Птушкі могуць адрозніваюць шматлікіх суседзяў таго ж віду толькі па голасу
Як сініцы-апалоўнікі пазбягаюць інбрыдынгу і пазнаюць крэўных каб дапамагаць ім
Як назіранні за птушкамі прычыніліся да смерці караля Польшчы Ягайлы
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ