Ініцыятыва “Ты вырашаеш” ("Ty decydujesz"), якая апошнія месяцы збірала подпісы пад грамадзкім законапраектам, які мае змяніць права ў галіне аховы прыроды ў Польшчы, сабрала больш за 225 тысяч подпісаў. Паводле закону аб грамадзкіх законапраектах, каб іх разглядаў польскі парламент, подпісаў павінна быць не менш за 100 тысяч. Учора ўсе паперы былі перададзены ў Сэйм.
Акрамя “звычайных” грамадзян, праект зменаў у заканадаўстве падтрымалі і вядомыя асобы: нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Wisława Szymborska, адзін з лідэраў “салідарнасці” і першы прэм’ер-міністр незалежнай Польшчы ў 1990-я гады Tadeusz Mazowiecki, знакаміты кінарэжысёр Andrzej Wajda, вядомы актор Daniel Olbrychski і іншыя. Акрамя польскага прадстаўніцтва Greenpeace, без актыўнага ўдзелу якога нічога не атрымалася б, подпісы дапамагалі збіраць таксама іншыя НДА: OTOP, PTOP Salamandra, Pracownia na Rzecz Wszystkich Istot, Stowarzyszenie SADYBA i многія інтэрнэт-сайты, між іншым BirdWatching.pl. Дзякуючы апошнім, было лягчэй распаўсюдзіць неабходную інфармацыю і аркушы для збору подпісаў.
Паводле самай простай статыстыкі, найбольш подпісаў было сабрана ў Варшаве. І хаця кампанія па падтрымцы грамадзкага законапраекту наймацней звязваецца з апошнімі няўдалымі спробамі пашырыць з дазволу мясцовых гмін Белавескі нацпарк, аднак прапанаваныя змены ў заканадаўстве дапамогуць польскай прыродзе і ў іншых месцах.
Цікава, што доля асоба ахоўваемых прыродных тэрыторый у Польшчы самая нізкая сярод краін Еўразвязу і складае толькі трошкі больш за 1% ад агульнай тэрыторыі краіны.
Два асноўных моманты, якія хочуць змяніць неабыякавыя да захавання прыроды палякі, тычацца, па першае, запісу ў законе, які кажа, што мясцовыя ўлады могуць накладваць сваё вэта на павелічэнне тэрыторыі нацпаркаў, нават калі яно тычыцца земляў, якія належаць дзяржаве. Другая змена тычыцца ацэнкі працы дырэктараў нацпаркаў.
Цяпер маршалак Сэйму будзе мець 3 месяцы на тое, каб прапанаваць законапраект на абмеркаванні ў першым чытанні ў ніжняй палаце польскага парламенту. Праект зменаў абяцалі падтрымаць асноўныя парламенцкія партыі - SLD, PO і PiS (з некаторымі заўвагамі). Супраць выступае толькі сялянская партыя PSL. Шэф яе парламенцкага клубу сказаў журналістам, што палітыкі ў Варшаве не разумнейшыя за войта /глава мясцовай адміністрацыі, якога выбірае насельніцтва/ і што трэба лічыцца з поглядамі мясцовых людзей. Аднак па сённяшнім законам палітыкі лічацца з меркаваннем мясцовых уладаў толькі наконт магчымасці павелічэння нацпаркаў. А калі гаворка ідзе пра пабудову дарог альбо аэрапортаў, палігонаў альбо звалак смецця, электрастанцый альбо шахтаў – г.зн. інвестыцый, якія пагражаюць прыродзе, мясцовыя ўлады не могуць сваімі пратэстамі блакіраваць гэтыя рашэнні з Варшавы.
Здымак з Палескага нацпарку Дзьмітрыя Вінчэўскага
Паводле www.emetro.pl праз www.birwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 10.11.2010 - 20:37
Поляки увидели, что Беларусь
Поляки увидели, что Беларусь уже загубила свою часть пущи, вот и взялись за охрану ее! Раньше про нас говорили: "самый старый лес Европы", а сейчас будут про Польшу говорить! Прос*али мы пущу!
Harrier - 10.11.2010 - 21:18
In reply to Поляки увидели, что Беларусь by biot
Бамбізы і іх памагатыя гэта
Бамбізы і іх памагатыя гэта зрабілі, а не мы. Мы не змаглі эфектыўна перашкодзіць. Але ці маглі?