Еўрапейцы “скінуліся” на праект рэінтрадукцыі дропаў у Вялікабрытаніі

Праект па рэінтрадукцыі на раўніне Salisbury самай цяжкай лятаючай птушкі ў Свеце – дропа (Otis tarda) - атрымаў фінансавую падтрымку ад Еўразвязу - £1 мільён 800 тысяч.
Пасля стагоддзяў палявання, дроп знік на Брытанскіх астравах у 1832 годзе. Праект па рэінтрадукцыі гэтых птушак пачаўся праз 172 гады пасля гэтага - ў 2004 годзе.


Пасля таго, як з Расеі змаглі прывезці яйкі і птушанят, тут была заснаваная мясцовая папуляцыя з 18 птушак. Дзякуючы новаму ўліванню грошай ад ЕЗ, 75% расходаў сённяшняй схемы рэінтрадукцыі віду будуць пакрытыя, ўключна з маніторынгам птушак, на якіх будуць павешаныя спадарожнікавыя GPS перадатчыкі.
Для таго, каб ажыццявіць рэінтрадукцыю дропаў, ў 2004 годзе быў створаны Great Bustard Consortium, у які ўвайшлі Great Bustard Group, University of Bath, а пазней яшчэ Royal Society for the Protection of Birds (RSPB) і Natural England.
Цяпер грошы атрыманыя на 5ці гадовы праект ад EU Life+, партнёры праекту дакладуць яшчэ 450 тысяч фунтаў.
У 2009 годзе ўпершыню за апошнія 177 год у дзікай прыродзе на Брытанскіх астравах вылупіліся першыя маленькія дропы. Ў 2010 годзе як мінімум 4 птушаняці вылупіліся і 2 з іх дажылі да першага самастойнага палёту.
Самцы дропаў могуць дасягаць вышыні больш за 1 м і размах іх крылаў можа быць нават 2,4 м.
Прадстаўнік універсітэту Bath паведаміў, што 16 дропаў ужо забяспечаны спадарожнікавымі перадатчыкамі, дзякуючы якім можна адсочваць іх перамяшчэнні амаль у рэальным часе.
Пасля вызначэння асноўных месцаў харчавання і адпачынку дропаў, патрэбныя птушкам віды раслін будуць распаўсюджаны на большай тэрыторыі.
Дэвід Уотэрс (David Waters), заснавальнік і дырэктар Great Bustard Group, сказаў: "Не гледзячы на нашы поспехі на працягу апошніх 6 гадоў, часам мы былі вымушаныя шукаць 10-20 фунтаў, каб заправіць лэндровэр. Цяпер мы атрымалі шанец расправіць у праекту крылы. Мы не толькі зможам выкарыстаць новыя прылады для маніторынгу, але і заснаваць новае месца для рэінтрадукцыі птушак”.
 

Паводле www.news.bbc.co.uk (тэст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Першы поспех у рэітрадукцыі дропаў ў Вялікабрытаніі

Першы дроп у Бельгіі за апошнія 23 гады

Паўднёваафрыканскіх дропаў трэба ратаваць

Рэінтрaдyкаваныя птушкі прыносяць мільёны фунтаў прыбылі

Аўдзіт англійскай прыроды – прапалі 500 відаў!