Інфра-чырвоныя камеры будуць выкарыстоўваца каб дапамагчы ўладам вострава Montserrat лепш кантраляваць распаўсюджанне на востраве адзічэлых коз.
З ліпеня 2009 году ўрад гэтага вострава, які знаходзіцца ў групе Малых Антыльскіх астравоў у Карыбскім моры, з дапамогай камер з інфра-чырвонай падсветкай трымае пад кругласуткавым назіраннем Цэнтральныя ўзвышша вострава. Дзякуючы гэтаму будуць вызначаныя месцы з найбольшым рухам свойскай жывёлы і з дапамогай мясцовых паляўнічых і схем па рэгістрацыі і пазначэнню козаў пад час семінару ў сакавіку 2011 году будзе вызначаная стратэгія менеджмэнта свойскімі жывёламі не толькі для вострава, але і для ўсяго Карыбскага рэгіёну.
Праект падтрыманы ўрадам Вялікабрытаніі і фінансуецца праз Дарвінаўскую ініцыятыву (Darwin Initiative). Цэнтральнае ўзвышша (Centre Hills), з’яўляеццца ТВП (Тэрыторыяй, важнай для птушак), дзе яшчэ захаваўся лес і распаўсюджана крытычна пагражаемая мансэрацкая авяльга Icterus oberi, а таксама некалькі іншых тэрыторый эндэмічных відаў птушак з групы Малых Антыльскіх астравоў, уключна з пагражаемым лясным драздом Turdus lherminieri. Акрамя птушак, менавіта тут жыве другая па памерах эндэмічная і знікаючая жаба Leptodactylus fallax, якую мясцовыя жыхары завуць Горнае куранё (Mountain Chicken).
Інвазійныя віды-інтрадуцэнты аказалі адмоўны ўплыў на біяразнастайнасць па ўсяму Свету, аднак найбольшы ён быў для астраўной флоры і фауны, дзе многія віды зніклі менавіта “дзякуючы” інтардуцэнтам. На Карыбскіх астравах свойскія свінні, козы, авечкі і быдла знішчылі большую частку мясцовых раслінных супольнасцяў уключна з жывёламі, якія іх насялялі. Асабліва небяспечным стала рэзкае павелічэнне колькасці адзічэлых свойскіх жывёлаў на востраве Мансэрат пасля вывяржэння вулкану ў 1996-97 гг., якое само па сабе знішчыла 60% паверхні пазасталага мясцовага лесу. З-за эвакуацыі насельніцтва з паўднёвай часткі вострава пад час вывяржэння вулкана, яно проста павыпускала сваіх козаў і авечак, якія і выкарысталі свой новы статус на шкоду мясцовай прыродзе.
Мясцовыя расліны ўзніклі без уздзеяння вялікіх раслінаедных млекакормячых, таму не паспяваюць узнаўляцца пасля харчавання імі козаў і авечак. Знікненне мясцовай флоры вядзе да эрозіі глебы, асабліва ў гарах. Мансерацкая авяльга асабліва часта выбірае для гнездавання дрэвы мясцовага віду Heliconia caribea, якое таксама ахвотна выбіраюць, але ў якасці ежы, козы.
Свінні асабліва значна шкодзяць падземных часткам раслін і з’ядаюць многіх наземных безхрыбетных і дробных хрыбетных – яйкі чарапах і птушанят. Павелічэнне колькасці свойскіх жывёлаў адмоўна ўплывае і на людзей – павялічваецца колькасць ДТП, забруджваюцца крыніцы вады і перанос хваробаў, небяспечных таксама для чалавека.
Здымак самца мансэрацкай авяльгі з www.flickr.com
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Освободим тихоокеанские острова от крыс для птиц и людей.
BirdLife International объявила угрожаемыми больше птиц, чем когда-либо перед этим
Появление первого птенца тайфунника ознаменовало успех программы по реинтродукции.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ