Як і ў апошнія гады, у сярэдзіне сакавіка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпускае ў афіцыйны зварот паштовую марку з серыі “Птушка году” з выявай вялікага кулёна. На кожнай марцы і купоне лагатыпы АПБ і міжнароднай асацыяцыі BirdLife International.
Кошт адной маркі – 1500 руб.
Акрамя маркі з выявай Птушкі 2011 года – вялікага кулёна (Numenius arquata) – у панядзелак Белпошта выпускае да яе адмысловы канверт Першага дня і штэмпель, а таксама картмаксімум – паштовую картку з фота вялікага кулёна. Цікава, што для гэтага сёлета выкарыстаны здымак фотамастака Дзьмітрыя Якубовіча з Гродна. Сёлета Дзьмітры перамог у Гродзенскім абласным фотаконкурсе “Нашы птушкі-2011”.
Гэта працяг серыі, ў якой у мінулыя гады ўжо выйшлі 12 марак з выявамі папярэдніх Птушак году. Гэта маркі з нумарамі 473-475, 501-501А, 559, 600, 635, 679, 720, 779, 815. Маркі намаляваў сябра АПБ і мастак Аляксандр Міцянін.
Маркі выпускаюцца ў малых лістах, у кожным 7 марка і 1 купон. Памер маркі 37х26 мм. Наклад -70 тыс
Марка падрыхтавана пры дапамозе ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Паводле www.belpost.by
На гэтую тэму:
Дзьмітры Якубовіч - абсалютны пераможца Гродзенскага абласнога фотаконкурсу "Нашы птушкі-2011"
Поздравляем Дмитрия Якубовича с выходом в финал “Золотой черепахи”
Як адчуваюць сябе вялікія кулёны ў Польшчы?
Бёдуотчары шукаюць кулёна, якога ніхто не бачыў з 1999 году
Птушка 2010 году – Пустальга – на паштовых марках Беларусі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ