Урадавае агенцтва Вялікабрытаніі вырашыла, што адзін з відаў папугаяў, які пагражае прыродным экасістэмам і сельскагаспадарчым пасевам гэтай краіны, павінен быць вынішчаны ў прыродзе гэтай краіны.
Дэпартамент па навакольнаму асяроддзю, харчаванню і сельскай мясцовасці (Department for Environment, Food and Rural Affairs (Defra)) будзе прымаць меры кантролю над папуляцыяй інвазійнага папугая-манаха (Myiopsitta monachus) з Паўднёвай Амерыкі: адлоўліваць і змяшчаць у авіарыі, знішчаць іх гнёзды, а калі спатрэбіцца – адстрэльваць птушак.
Паводле папярэдніх ацэнак Defra, цяпер у Вялікабрытаніі жыве каля 100 гэтых птушак, галоўным чынам у паўднёва-усходняй Англіі.
Значная шкода пасевам ад гэтага віду адзначана на радзіме папугая-манаха – у абодвух частках Амерыкі, акрамя гэтага разбудова іх гнёздаў на электрычных слупах прыводзіць да замыканняў.
Пакуль ніводны з папугаяў на Брытанскіх астарвах не быў адстрэляны, і выканаўцы маюць надзею, што такія меры будуць прынятыя ў выключных абставінах.
Папугаі-манахі гняздуюць у вялікіх калоніях, таму прадстаўнікі Defra лічаць, што пад час адлову птушак на такіх калоніях можа зусім не дайсці да іх адстрэлу.
Прадстаўнік RSPB між іншым сказаў, што “Мы вельмі рады, што гэтыя папугаі будуць прыбраныя з /нашай/ прыроды”.
Здымак з www.geocities.jp
Паводле www.news.bcc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Барселонские попугаи
Дасягнуты значныя поспехі ў вынішчэнні качкі-інтрадуцэнта
“Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай
У Польшчы будзе можна больш эфектыўна вынішчаць жывёл-інтрадуцэнтаў?
Паспяховы працяг грандыёзнага праекту па ўзнаўленні прыродных экасістэм на востраве Мана
Прынц Чарльз ачоліў рух супраць самага вядомага віда-інтрадуцэнта ў Вялікабрытаніі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ