Жыццё за шклом

Наша жыццё цячэ, аздабляецца дажджамі прыгод і завірухамі неспадзяванак. І ўсе мы як папяровыя караблікі - ходзім па марах лёсу. А спыняемся, толькі калі трапляем у порт святаў ды незвычайных  падзей. Адной з такіх незвычайных падзей стала фотовыстава лепшых здымкаў, атрыманых на фотаконкурс АПБ у мінулым годзе, якая адбылася  ў невялічкім студэнцкім гарадку ў Горках.

Якое жыццё там, за шклом? Як жывуць фотаздымкі ці рэпрадукціі? Напэўна, кожны успомніць пра свой найлепшы, прываблівы здымак, або файнае фота, зробленае іншым чалавекам. Усе і кожнае ў асобнасці фота - гэта імгненне жыцця, якое некалі было і такім застанецца назаўжды. Але пры гэтым яно працягвае жыць, захоўвае свае фарбы і амаль не зауважную дынаміку. Прыкладна такія думкі былі ў мяне, калі я пачуў ад сваёй знаёмай, аглядаючай выставу: “Глядзі, вераб’і! На самой справе, як жывыя. А кроплі, здаецца, вось-вось паляцяць далей”
І фотаздымкі як маленькія машыны часу, то яны цябе адкідваюць у мінулае, а то штурхаюць у будучыню. Дзіўна…
 

Цікавым для мяне сталі адказы аднаго з выкладчыкаў, які пачаў паказваць самыя цікавыя для яго здымкі  і расказваць пра свае уражанні. Вось такая размова ў нас адбылася:
- Андрэй Анатольевіч, а што Вам спадабалася?
- Слава, ведаеш, фотавыстава на самой справе файная - якасная і цывілізавана аформленая выстава якасных фатаграфій.
- А што б дадалі?
- Асобная зала на гэта патрэбна. А яшчэ мяне моцна здзівіла: як ты змог прайсці праз бюракратыю...
Шмат людзей і шмат поглядаў. Каго вабяць колеры і супакой, каго застылая дынаміка, стромкія лініі птушак, а каго толькі выявы людзей з трубамі. Але ўсе сыходзяцца ў тым, што вельмі добра калі выстава праходзіць доўгі час і не патрэбна на яе  ісці некуды спецыяльна.


Кожны мог аддаць свой голас за найбольш цікавы на яго погляд здымак. Усяго мы атрымалі амаль 400 галасоў-меркаванняў. Пераможцамі сталі верабей, фота марадунак, чаплі. А вось розныя здымкі людзей, якія назіраюць за птушкамі, атрымалі амаль аднолькавую колькасць галасоў.
На мой жа погляд - усе прадстаўленыя на выставе здымкі  выдатныя і кожны мае свае пачэснае месца, дзякуй іх аўтарам і Шведзкаму арніталагічнаму таварыству SOF за магчымасць іх паглядзець у Горках.


Вячаслаў Астапук для www.birdwatch.by , здымкі аўтара
 

На гэтую тэму:
Здымкі, адзначаныя Журы ў фінале фотаконкурса АПБ "Птушка ў аб'ектыве-2010"

Вынікі Першага этапа фотаконкурса АПБ “Птушка ў аб’ектыве-2010” (+фота)