Дзякуючы адмысловаму праекту па рэінтрадукцыі грывастага ібіса Geronticus eremita, гэтыя птушкі змаглі загнездаваць на еўрапейскім кантыненце праз 500 год пасля знікнення.
Цяпер дзікая еўрапейская папуляцыя віду налічвае 4 пары, кожная з якіх выгадоўвае па 2 птушаняты. Да гэтага сусветная папуляцыя віду дзялілася на дзве субпапуляцыі: заходнюю, распаўсюджаную галоўным чынам у Марока і якая складаецца прыкладна са 100 пар, і таксама ўсходнюю, да якой адносяць птушак з Сірыі і Турцыі. Птушкі з Турцыі лічацца вельмі каштоўнымі з-за генетычных адрозненняў ад іншых птушак і могуць вельмі спатрэбіцца для павелічэння генетычнай разнастайнасці інтрадукаваных у Гішпаніі асобін.
У Афрыцы і на Блізкім Усходзе галоўныя праблемы ібісаў звязаны з непасрэдным пераследаваннем людзьмі і інтэнсіфікацыяй сельскай гаспадаркі, што прыводзіць да некарысных зменаў у гнездавых біятопах.
У Еўропе, акрамя Гішпаніі від стараюцца вярнуць і ў Аўстрыі. Менавіта з гэтай краіны адна з птушак у 2007 годзе заляцела ў Польшчу і на працягу некалькіх тыдняў яе маглі назіраць пад Радомам.
Апошнія грывастыя ібісы гнездавалі на нашым кантыненце ў Альпах на тэрыторыі сучасных Аўстрыі і Швейцарыі, дзе былі знішчаны людзьмі яшчэ ў другой палове XVI ст..
Здымак з www.pbase.com
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Першы поспех у рэітрадукцыі дропаў ў Вялікабрытаніі
Еўрапейцы “скінуліся” на праект рэінтрадукцыі дропаў у Вялікабрытаніі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ