Кіты ля ўзбярэжжаў Аргенціны займелі новага ворага – чаек. Вялікія марскія чайкі навучыліся харчавацца на кітах – яны сядаюць на іх спіны і выдзіраюць дзюбай кавалкі скуры і ворвань (падскурны тлушч). Такога не ўбачыш больш нідзе на Свеце.
Першыя атакі вакол паўвострава Вальдэс былі адзначаны яшчэ 35 год таму, але сістэматычнае вывучэнне гэтай незвычайнай з’явы пачалося толькі нядаўна. Доля кітоў, якіх атакавалі чайкі, вырасла з 1% ў 1974г. да 78% цяпер.
Чайкі паступова паглыбляюцца ў ворвань кітоў. “Можна ўбачыць параўнальна вялікія адкрытыя раны, ў якія пранікае інфекцыя.” – так апісаў вынікі нападаў чаек Роджэр Пэйн (Roger Payne) з арганізацыі Ocean Alliance. “Некаторыя з ранаў маюць да паўметра даўжынёй і іх краі выглядаюць як сляды ад тысяч ўкусаў”.
Цікава, што чайкі часцей за іншых кітоў атакуюць самак з малымі, пад час апошніх назіранняў такіх атак было зарэгістравана 80%, прычым на адной з некалькіх пазасталых акваторый размнажэння знікаючага віда кітоў – southern right whale.
Ў апошнія гады значна павялічылася колькасць загінулых кітоў – асабліва малых. “Самкі праводзяць менш часу кормячы іх малаком, і мы адзначаем параўнальна больш худых кіцянятаў” – сказала Роксана Штэйнбэрг (Roxana Schteinbarg), дырэктарка Instituto de Conservation de Ballenas.
Кіты могуць праводзіць трэцюю частку свайго часу на паверхні ў акрабатычным манеўраванні. “Яны елі апошні час некалькі месяцаў таму і яшчэ не будуць харчавацца прыкладна столькі ж. Таму яны павінны эканоміць энергію, але чайкі даводзяць іх да шаленства” – дадаў Роджэр Пэйн.
Навукоўцы думаюць, што дзесяцігоддзі таму папуляцыя мясцовых чаек пачала павялічвацца з-за павелічэння адходаў пасля інтэнсіфікацыі тут рыбнай лоўлі. Праз нейкі час чайкі навучыліся есці кітоў.
“Некалькі гадоў мы не хацелі адстрэльваць птушак, але цяпер, магчыма, гэта адзінае рашэнне праблемы” – сказала Роксана Штэйнбэрг.
Слайд-шоў з 8-мі здымкаў (як чайкі дзяўбуць кітоў) можна паглядзець тут:
http://news.bbc.co.uk/2/hi/science/nature/8116551.stm
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 02.07.2009 - 00:16
Чайкі аказаліся
Чайкі аказаліся дамініканскімі, а кіты - паўднёвымі (па вызначэньні-перакладзе AV - дзякуй!).