Моцны інстынкт, які забяспечвае паштовым галубам хомінг (homing), або дакладнае вяртанне дадому, зусім не звязаны з іх багатымі на жалеза спецыяльнымі клеткамі ў галаве – як думалі яшчэ зусім нядаўна.
Пасля адмысловага даследавання аказалася, што шэраг клетак у дзюбе галубоў насамрэч з’яўляюцца макрафагамі і спецыялізуюцца на вяртанні ў арганізм жалеза з пашкоджаных крывяных клетак, якіх ператраўліваюць, а таксама абсарбіруюць патагены (бактэрыі і вірусы) – тым самым узмачняючы імунітэт птушак. Гэтыя клеткі ніяк не ўдзельнічаюць у адчуванні магнітнага поля Зямлі, і, канешне, не могуць генерыраваць і дасылаць электрычныя сігналы ў мозг галубоў каб змяняць іх паводзіны.
Сапраўдная роля гэтых клетак была адкрыта, калі міжнародная каманда навукоўцаў, уключна з прадстаўніком University College London, выкарыстала афарбоўку і лічбавыя здымкі для стварэння аб’ёмнай мадэлі – мапы размяшчэння багатых жалезам клетак у дзюбе галубоў. Такім чынам аказалася, што ў розных птушак іх вельмі розная колькасць: ад 200 да больш 108 тысяч. Таму – калі б гэтыя клеткі былі б важнымі для навігацыі птушак, іх павінна была б быць прыблізна аднолькавая колькасць ва ўсіх асобін. Калі ж гэтыя клеткі былі выяўленыя ў заінфекаваных дзюбах менавіта як імунныя, ды яшчэ не толькі ў дзюбах, стала зразумела, што папярэднія ўяўленні пра іх ролю памылковыя.
Аднак навіна пра гэты была вельмі неадназначна ўспрынятая некаторымі даследчыкамі, бо яны на аснове гэтых “магнітарэцэптараў” засноўвалі свае тэорыі аб навігацыі галубоў. Такія клеткі ў найбольшай колькасцті знаходзілі пад скурай дзюбы, у высцілцы наздрэй і ў аснавання навакольных пёраў. Магчыма, такое іх распалажэнне добрае для клетак-навігатараў, аднак не менш падыходзячае для абароны птушак супраць інфекцый пад час іх харчавання.
Тады як птушкі выкарыстоўваюць зрок для навігацыі па Сонцу ды зоркам, могуць запамінаць свой шлях вандроўкі ці выкарыстоўваць пах каб знайсці правільны кірунак, геамагнітнае тлумачэнне навігацыі птушак цяпер зноў патрабуе дакладнага размяшчэння адпаведнага за гэта органа ці клетак.
Як тыя ж галубы здольныя з такой дакладнасцю знаходзіць шлях дадому, застаецца таямніцай і патрабуе новай гіпотэзы. Застаецца невядомым, як дакладна яны могуць успрымаць магнітнае поле Зямлі для навігацыі – вядома, што ўдзень гэта можа адбывацца праз вочы. Але той самы механізм уначы малаімаверны.
Апублікавана:
Treiber, C D, Salzer, M C, Riegler,J, Edelman, N, Sugar, C, Breuss, M, Pichler, P, Cadiou, H, Saunders, M, Lythgoe, M, Shaw, J and Keays, D A. 2012. Clusters of iron-rich cells in the upper beak of pigeons are macrophages not magnetosensitive neurons. Nature DOI: 10.1038/nature11046
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.kmimages.co.uk
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ