Сёлета па ініцыятыве Еўрапейскай рады па ўліках птушак (EBCC) пачынаецца вялікі агульнаеўрапейскі праект па стварэнні другога еўрапейскага Атласа гняздуючых птушак. Першы Атлас ствараўся яшчэ ў 1980-я гады і быў выдадзены асобным вялікім томам у 1997 г. (Hagemeijer & Blair). За гэтыя трыццаць гадоў шмат змянілася: умовы жыцця птушак, колькасць і распаўсюджанне многіх відаў.
Высветліць сучасную сітуацыю з распаўсюджаннем гняздуючых у Еўропе птушак і ёсць галоўнай мэтай новага амбіцыйнага праекту. Палявыя даследаванні працягнуцца 5 гадоў (2013-2017 гг.), а выданне еўрапейскага Атласа кнігай запланавана на 2020 г. Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут http://www.ebcc.info/new-atlas.html
Прыняць удзел у панеўрапейскім праекце выказалі жаданне прадстаўнікі амаль 50 краін. За аснову для атласа ўзятая сетка квадратаў памерамі 50 на 50 км. Такіх квадратаў у Беларусі 65 поўных і 48 няпоўных. Сетку квадратаў можна запампаваць на сайце АПБ (http://www.ptushki.org/info/materials/get/1996 ). Сетка адчыняецца ў праграме "GoogleEarth". Калі на вашым кампутары не ўсталяваная гэтая праграма, то запампаваць яе можна па гэтай спасылцы (http://www.google.com/intl/ru/earth/download/ge/agree.html ).
У рамках еўрапейскага праекту плануецца стварыць першы нацыянальны Атлас гняздуючых птушак Беларусі. На сённяшні дзень наша краіна - адна з нешматлікіх краін Еўропы, дзе яшчэ ніколі не ствараўся свой Атлас птушак.
Сабраць інфармацыю для такога Атласа можна толькі сумеснымі высілкамі вялікай каманды аднадумцаў, якія маюць адпаведную кваліфікацыю. ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і НПЦ НАН Беларусі па біяресурсах, як суарганізатары працы па праекту, запрашаюць Вас прыняць удзел у правядзенні улікаў гняздуючых відаў птушак і падрыхтоўцы выдання. Усе ўдзельнікі праекту будуць абавязкова пералічаныя ў запланаванай для выдання кнізе. Акрамя таго, ёсць магчымасць стаць аўтарамі відавых нарысаў Атласа.
Для чаго патрэбен нацыянальны Атлас: Найперш, гэта актуальныя звесткі аб сучасным распаўсюджанні і колькасці гняздуючых птушак Беларусі; Гэта аснова для вывучэння ў наступныя гады зменаў колькасці і распаўсюджання відаў; Аснова пры планаванні дзеянняў па ахове птушак; Параўнання колькасці і месцапражыванняў розных відаў у розных рэгіёнах Беларусі і іншых краін Еўропы.
Калі вы жадаеце прыняць удзел у падрыхтоўцы Атласа, запоўніце, калі ласка, Анкету ўдзельніка і вышліце як мага хутчэй на паказаны ў ёй адрас. Пасля гэтага Вы атрымаеце метадычныя рэкамендацыі па правядзенні улікаў птушак.
Сямён Левы, тэхнічны каардынатар праекту
Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
Дадатак | Памер |
---|---|
Anketa udzelnika Atlas 2013-17.doc32 КБ | 32 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Проніч - 22.05.2013 - 17:55
Паглядзеў анкету. Першае і
Паглядзеў анкету. Першае і галоўнае пытаньне: На якой мове будзе выдавацца нацыянальны Атлас?