МОВА НАНОВА: модныя курсы беларускай мовы ў гэты панядзелак пра птушак

 Як назваць усіх птушак па-беларуску? Хто такая жаўна, амялушка і мармытуля паўночная? Колькі тысяч кіламетраў можа праляцець айчынная птушка без перапынку? Якая беларуская птушка самая масавая? А якая самая рэдкая? Якія ўнікальныя ў сусветным маштабе птушкі жывуць у нас? Пра ўсё гэта распавядзе старшыня грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Аляксандр Вінчэўскі.

Спецыяльны госць па скайпе з Чэхіі - арнітолаг Святлана Вранава, якая цудоўна гаворыць па-беларуску!

Граматычная тэма - правапіс прыставак. Будзьма пісьменнымі! Музычны госць заняткаў - гурт “BosaeSonca”

Такім чынам, 24 лютага (панядзелак), 19.00, Галерэя Ў (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Калі ласка, па ўсіх пытаннях лістуйце movananova@gmail.com 

Паводле www.movananova.by 

Здымак самай рэдкай птушкі Беларусі – чырвонага каршуна з www.jusrablog.com  

Comments

 мне вельмі падабалася, новыя людзі, больш за 200 чалавек. Слухалі пра птушак вельмі ўважліва. Праблемай было не толькі пазнаёміць людзей з беларускімі назвамі птушак, як прапанаваў спачатку Глеб, але і ўвогуле навучыць адрозніваць птушак, якія жывуць побач. Расказаў таксама пра птушак, якімі наша краіна ганарыцца. Слоўнік цяпер вісіць на movananova.by Быў таксама конкурс, дзе за вызначаных птушак па голасу ці выяве давалі сувеніры кампаніі budzma.by Дарэчы. атрымліваецца, што не трэба вышукваць нейкія адмысловыя факты, каб  зацікавіць такіх людзей як для выступаў сярод сябраў АПБ (мы варымся ў сваім саку, на чацвяргі ў Мінску прыходзяць ад сілы 20-30 чалавек, хаця іх нельга адмяняць). Задавалі многа пытанняў.

Патрэбна паскорыць распрацоўку правіл спаборніцтваў па фотараллі за птушкамі, гэта будзе папулярна ў Беларусі без сумневу.  Сакратарыят АПБ добра падрыхтаваўся і раздалі шмат матэрыялаў, на жаль, не ведаю колькі чалавек далучыліся да АПБ. Але такія нестандартныя сустрэчы вельмі важныя для пошуку новых напрамкаў/метадаў дзейнасці. Думаю, што актывістам АПБ трэба больш хадзіць у народ, выступаць на прадпрыемствах, садках, школах, дзе пра нас/птушак мала ведаюць. Прэзентацыі павінны быць прафесійнымі, адмыслова падрыхтаванымі для аўдыторыі і сезону, магчыма нават зробленымі цэнтралізавана.

На семінары была прэзентацыя кампаніі budzma.by, думаю, што праз некалькі месяцаў можна Глеба папрасіць прэзентаваць па беларуску ў поўную сілу і АПБ, расказаць, што яна зрабіла і робіць. Амаль ніхто гэтага не робіць. Гэта можа быць цікава подана, Уладзімір зможа гэта зрабіць. А людзі павінны падтрымаць.

Акрамя экалагічных арганізацый нас ніхто не ведае. А ім канкурэнты мала цікавыя. Трэба ісці ў народ. На мясцовым узроўні таксама. І па беларуску і па руску.

 Згодны, што праца з людзьмі ў нас рэалізаваная толькі ў самым зародку і амаль усё яшчэ наперадзе. 

А для масавасці сустрэч неабходны непасрэдныя кантакты і рэкамендацыі, што будзе цікава, ад папярэдніх удзельнікаў.

 Брава, Святлана! Вы - дакор нам, у добрым сэнсе:). Адразу захацелася пачытаць нашых беларускіх класікаў. Дзякуй Вам вялікі і ўсім арганізатарам і рэалізатарам такога цікавага праекту.

Змесціва ўсяго "птушанага ўроку", у тым ліку прэзентацый Аляксандра В., маіх відэазваротаў, правапісу прыставак ды спеваў можна знайсці тут .