Працягваецца добрая традыцыя супрацы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) па выпуску паштовых марак і іншай філатэлістычнай прадукцыі з выявай Птушкі Года.
11 сакавіка 2014 года Белпошта выпусціла ў афіцыйны зварот паштовую марку “Звычайная зязюля” з серыі “Птушка года”, якая пачалася яшчэ ў 2002 годзе.
Як і ў большасці марак з гэтай і іншых серый з выявамі дзікіх жывёл, яе, канверт Першага дня, і спецштэмпель стварыў Аляксандр Міцянін, мастак і сябра АПБ.
Картмаксімум з маркай і спецгашэннем:
Наклад марак – 70 тысяч асобнікаў, памер кожнай 37х26 мм. У малым аркушы 7 марак і адзін купон. Намінал на марках «N» адпавядае тарыфу на міжнародную перасылку простай паштовай карткі.
Як і раней, і на марцы, і на краях мініаркуша, размешчаны лагатыпы АПБ і BirdLife International.
Паводле (тэкст і ілюстрацыі) www.belpost.by
На гэтую тэму:
ПТУШКА 2014 ГОДУ – ЗВЫЧАЙНАЯ ЗЯЗЮЛЯ І ГНЕЗДАВЫ ПАРАЗІТЫЗМ + VIDEO
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ