Новае даследаванне многіх відаў птушак з розных таксанамічных груп ўпершыню паказала як стратэгія размнажэння звязана з працягласцю іх жыцця.
У многіх відаў праміскуітэтныя самцы (якія спарваюцца са многімі самкамі без утварэння пар) паказваюць тэндэнцыю паміраць у маладым узросце, тады як маладзетныя самкі маюць тэндэнцыю жыць даўжэй.Міжнародная каманда даследчыкаў з Вялікабрытаніі, Венгрыі і Германіі раней паказала, што суадносіны палоў у дарослым узросце (adult sex ratio (ASR)), уздзейнічаюць на паводзіны партнёраў у частцы выбару партнёра, узроўні “разводаў”, проміскуітэту і “нявернасці”.
Навукоўцы спецыяльна звярталі ўвагу на выпадкі дысбалансу ў суадносінах палоў у папуляцыях розных відаў. Для гэтага параўноўвалі дадзеныя па 187 відах птушак, шукаючы карэляцыі паміж суадносінамі палоў пасля вылуплення (‘hatching sex ratios’), пасля вылету маладых птушак з гнязда (‘fledgling sex ratios’) і ASR. Замест гэтага даследчыкі знайшлі, што суадносіны палоў дарослых птушак найбольш залежаць ад рознай смяротнасці самцоў і самак.
Галоўны аўтар артыкула, праф. Тамаш Шэкелі (Tamás Székely) з універсітэту Bath (Вялікабрытанія), тлумачыць: “ASR у птушак шырока вар’іруе паміж відамі і мае вялікае ўздзеянне на паводзіны і ролю палоў. Напрыклад, у тых папуляцыях, дзе больш самцоў, чым самак, самкі маюць большы выбар партнёраў і граюць у ім вядучую ролю. Ў такіх выпадках самцы будуць старацца іграць большую ролю ў выхаванні птушанят.
Гэта першая работа такога роду, якая паказвае што з’яўляецца прычынай дысбалансу ў суадносінах палоў сярод жывёл. Мы знайшлі, што ў такіх відаў, як дзікі індык, шалфейны цецярук і амерыканская слонка нашмат больш дарослых самак чым самцоў з-за таго, што жорсткая канкурэнцыя паміж самцамі прыводзіць да вялікай смяротнасці пераважна маладых самцоў. Аднак у шатландзкай пардвы, пальмавага каляровага трупіяла ці лугавога цецярука самкі часта гінуць у параўнальна маладым узросце, таму што яны штосезон адкладваюць шмат яек, што значна змяншае працягласць іх жыцця. Ў выніку ў папуляцыях гэтых відаў больш дарослых самцоў.”
Крыніца: Tamás Székely, András Liker, Robert P. Freckleton, Claudia Fichtel and Peter M. Kappeler Sex-biased survival predicts adult sex ratio variation in wild birds. 10.1098/rspb.2014.0342 Proc. R. Soc. B 7 August 2014 vol. 281 no. 178820140342
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак дзікіх індыкоў з www.birdsofoklahoma.net
На гэтую тэму:РАЗУМНЕЙШЫЯ САМЦЫ ПТУШАК МАЮЦЬ БОЛЬШ ШАНЦАЎ У САМАК
САМКІ НІЗКАГА РАНГУ ВЫБІРАЮЦЬ НІЗКАРАНГАВЫХ САМЦОЎ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ