Шанцы выратаваць азіяцкіх грыфаў ад знікнення моцна павялічыліся

Міністэрства  аховы здароўя Індыі забараніла выдачу па рэцэптах для людзей прэпарату дыклафенак у вялікіх дозах. Менавіта дыклафенак, як вядома, прывёў да смерці дзесяткаў мільёнаў грыфаў і сіпаў у Азіі і паставіў многія віды на мяжу знікнення.  

З ветэрынарнага ўжытку ў Індыі прэпарат быў выключаны яшчэ ў 2006 годзе пасля таго, як аказалася, што менавіта яго неабмежаванае ўжыванне насельніцтвам “на ўсялякі выпадак” у якасці абаязбольваючага і анціваспаляльнага леку быдлу было прычынай масавай і невытлумачальнай смяротнасці драпежных птушак, якія харчаваліся на трупах такога быдла. Аднак праз непрацяглы час насельніцтва прыстасавался да гэтай забароны праз пакупку вялікіх доз прэпарату на рацэпты “для сябе”. Цяпер па рэцэптах для людзей забаронена прадаваць больш, чым 3ml дозу.

“Гэтая забарона значыць, што вялікія дозы прэпарату не будзе магчымасці больш ні прадукаваць, ні прадаваць. Такім чынам, стане нашмат цяжэй набываць і ўжываць прэпарат для жывёлы і фактычна забіваць грыфаў, атручваючы іх падставовую ежу. Гэта  - вялізарны крок у бок узнаўлення знішчаных папуляцый азіяцкіх птушак-падальшчыкаў” – сказаў Крыс Боўдэн (Chris Bowden) з RSPB, мэнаджар міжнароднай праграмы “Выратуем грыфаў” (SAVE vultures).

Паўсюднае ўжыванне дыклафенаку ў якасці ветэрынарнага леку, які пасля паядання атручаных ім трупаў быдла трапляў у вялікіх дозах у цела грыфаў і сіпаў і выклікаў у птушак падагру, якая ў рэшце-рэшт прыводзіла іх да смерці, прывёў да змяншэння на больш, чым на 99,9% папуляцый трох раней самых шматлікіх і распаўсюджаных відаў азіяцкіх сіпаў: бенгальскага (Gyps bengalensis), індыйскага (G. indicus) і танкадзюбага (G. tenuirostris) паміж 1992 і 2007 гг., якія перад тым налічвалі дзесяткі мільёнаў асобін.

Урады Бангладэшу, Індыі, Пакістану і Непалу забаранілі ветэрынарнае ўжаванне дыклафенаку і прэпаратаў з ім у якасці актыўнага рэчыва паміж 2006 і 2010 гг. У выніку, даследчыкі адзначылі невялікае аднаўленне колькасці папуляцый сіпаў у апошнія гады. Аднак лёгкасць набывання дыклафыенаку па рэцэптах “для людзей” зрабіла гэтыя пазітаўныя дзеянні ўладаў амаль безсэнсоўнымі.

Вібху Пракаш (Vibhu Prakash), вучоны з Bombay Natural History Society (партнёра асацыяцыі BirdLife у Індыі) сказаў: “Гэта, хутчэй за ўсё, самы значны крок у ахове грыфаў пасля забароны ветэрытнарнага ўжытку дыклафенаку ў 2006 годзе. Аднак вялікая праца неабходна, каб для быдла ўжываліся толькі бяспечныя для грыфаў лекі – такія, як мелаксікам (meloxicam).”

Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Bikaner, Rajasthan, Індыя: тысячы драпежных птушак і грыфаў злятаюцца на скатамагільнік, каб паесці трупы кароў. Здымак Дзяніса Кіцеля

 

На гэтую тэму:

Азіяцкія грыфы зноў пад пагрозай знікнення

Афрыканскія грыфы на мяжы знікнення

Пестыцыды зноў забіваюць драпежных птушак

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10 425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ

Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.

 

 

Comments