Увосень я з задавальненнем назіраў за шумнымі і соценнымі чародкамі сініц-апалоўнікаў (Aegithalos caudatus). І нават атрымалася зняць як выглядае іх 'налёт', калі апынешся побач.
Узімку сустрэў іх у зусім невялікай колькасці, і чамусці праляцелі яны вельмі хутка і ціха.
І вось новая сустрэча. Таксама на беразе Нёмана, але ў лесапарку Румлёва. тут шмат старых і высокіх дубоў і соснаў, хапае і іншы' дрэваў і кустоў. Таму першы налёт сінічак адбыўся без здымкаў - пачалі набліжацца вельмі знаёмыя гукі-пераклічка недзе высока збоку ад мяне і пакуль я ўспамінаў - што ж гэта такое знаёмае? , апалоўнікі праляцелі і я толькі здалёк убачыў іх імклівыя пералёты бліжэй да вяршаоін дрэваў.
Праз некалькі хвілін сінічкі з'явіліся зноў. На гэты раз нашмат ніжэй і бліжэй, ды я яшчэ і падыйшоў да іх. Былі іх яўна сотні, але гэта зусім не дапамагала іх зняць: характэрныя белыя шарыкі з доўгім хвосцікам з'яўляліся недзе побач ці далей, я ўздымаў фотаапарат і наводзіў (ці частане %) на іх рэзкасцт, але здымаць не паспяваў - сінічка епралятала на новае месац)
І так было шмат разоў - колькасць прымальных здымкаў не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што я мог бы зняць пры такой колькасці птушак навокал!
Не разумею, што яны паспяваюць адшукаць і з'есці! з такой хуткасцю перамяшчэння ў лесе. Але ў некатоырх выпадках мне шанцавала і сінічка затрымлівалася на галінцы больш, чым на секунду.
Трэці наёт адбыўся яшчэ праз поўгадзіны.Здавалася, увесь лес звініць імі і што іх стала яўна больш. Ляцелі яны ў адваротны бок і зноў я змог зрабіць некалькі кадраў. Але наступнага выпадку - пралёта я вырашыў нечкаць - хутка набліжаўся вечар і мне трэба было вяртацца да хаты.
Так і застануцца апалоўнікі маім выклікам. Даўгахвостым і прыемным.
15 - 03-2020, Румлёва, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ