Вялікія белыя чаплі (Egretta alba) палююць, канешне, не толькі на водных жыхароў - часам іх можна ў параўнальна вялікай колькасці сустрэць і на палях, дзе іх здабычай становяцца грызуны. Але менавіта рыбы, ці хутчэй, рыбкі, - асноўная ежа. Памеры асноўнай здабычы добра бачныя на здымках і відэа ніжэй.
На Нёмане яўна ёсць менш і больш любімыя месцы, на якіх птушак сустрэнеш часцей за ўсё і напэўна там яны бываюць найбольш паспяховымі.
За апошнія два месяцы прыйшлося назіраць шмат паляванняў (ці ўсё ж рыбалак?) белых чапляў і можна вылучыць асноўныя тактыкі. Самы рэдкі метад і найменш паспяховы, гэта пагоня за рыбай на адкрытым неглыбокім месцы:
Дарэчы, гэты спосаб вельмі нагадвае тое, як палюе шэрая чапля, толькі апошняя хутчэй чакае на здабычу большых памераў і часта паспяховая ў сваім чаканні.
Другі спосаб вельмі часты і вельмі паспяховы, гэта паляванне на дробную здабычу сярод расліннасці з вады. Гэта дазваляе чаплі падабрацца да рыбак максімальна блізка, заставаючыся нябачнай і дакладна разлічыць патрэбную адлегласць і глыбіню для поспеху атакі. Аднойчы прыкладна за 3 хвіліны чапля злавіла так 10 рыбак з 11 спробаў, і хаця ўсе яны былі вельмі малога памеру, іх колькасць яўна ў рэшце рэшт кампенсавала недахоп масы)
Трэці спосаб не менш паспяховы і больш універсальны, але выкарыстоўваўся не так часта, як другі: гэта паляванне на адкрытай вадзе з вады - чапля спецыяльна спускалася у ваду з берагу і даволі хутка лавіла рыбак без асаблівай праблемы. Варыянт гэтай лоўлі - паляванне з берагу: чапля не заходзіць у ваду, а максімальна нахіляецца да яе і выхоплівае рыбак і на адкрытай прасторы, і з прыбярэжнай расліннасці.
Ну і самы цікавы, і напэўна даволі паспяховы метад рыбалкі, які можа выкарыстоўвацца калі іншыя не даюць жаданага выніку - паляванне з выпалохваннем ахвяр. Яго сутнасць вельмі простая: чапля на рознай глыбіні ў вадзе пачынае даволі хутка пераступаць нагамі амаль на адным месцы ў своеасаблівым танцы з простымі рухамі. Гэта павінна тэарэтычна выганяць бліжэй да паверхні тых, хто схаваўся ад яе ці ўвогуле вядзе скрытны лад жыцця, але ні разу паспяховай атакі пасля гэтага я не бачыў. Хаця яны мусяць быць, бо інакш птушкі не выкарыстоўвалі б гэты метад зусім.
Верасень і кастрычнік 2021, берагі Нёмана ў Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 28.10.2021 - 19:37
Кино любопытное и рассказы…
Кино любопытное и рассказы интересные. И еще интересно, как обучаются цапли рыбалке - получается что самостоятельно.
pva - 30.10.2021 - 11:18
Цікава, побач плавае качка,…
Цікава, побач плавае качка, а чаплі яна не перашкаджае паляваць-рыбачыць. Можа нават наадварот, дапамагае - падганяе рыбак да яе...
Harrier - 30.10.2021 - 13:46
Дзякуй, сябры! Чаплі з…
Дзякуй, сябры!
Чаплі з крыжанкамі не канкурэнты наконт рыбак - такіх, як магілёўская, рыбачак сярод качак у нас няма)
Думаю, што звычайна не звяртаюць адны на адных увагі.