Праз некалькі крокаў як я завярнуў каля гарадзкога пляжа на набярэжную, на беразе, заваленам валунамі, ад мяне зусім блізка адскочыў на суседні камень спачатку верабей, а потым нешта большае. Шэрая курапатка (Perdix perdix)! Яе апярэнне амаль злівалася з асяроддзем, і хаця яна была зусім блізка ад мяне, каб не зашавялілася, то я мог бы яе і не заўважыць. Гэта была дарослая самка без цёмнай падковы на грудзі, яна ўжо нікуды не ўцякала і я прайшоў наперад і таксама стаў чакаць што будзе далей.
Як я і думаў, гэта аказалася самка з маёй знаёмай сям'і (пачатак гісторыі гэтай сям’і ТУТ і ТУТ), даволі хутка за ёй асцярожна падняліся спачатку на валуны побач, а потым і ў расліннасць паміж валунамі і ходнікам і іншыя чальцы яе сям'і: самец і шасцёра ўжо вялікіх птушанят. Тут яны, цяжка заўважныя без прыглядання, і харчаваліся наступныя некалькі хвілін:
Аднак паступова яны ўсё бліжэй і бліжэй прасоўваліся да шырокага ходніка, за якім спелых невысокіх злакаў і іншай травяністай расліннасці было значна больш. Але каб трапіць на той бок да травяністага схілу і невялікага лужка за ім, трэба было перайсці даволі шырокі ходнік, прычым зрабіць гэта зусім адкрыта.
Як гэта ў іх атрымалася і што было далей, Працяг гісторыі ТУТ.
Бераг Нёмана ў Гродна, 14-09-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ