Пасля таго, як я ўбачыў першых восеньскіх амялушак (Bombycilla garrulus) у самым пачатку лістапада, я пачаў сустракаць іх штодзень, часам нават двойчы ці тройчы за дзень у розных месцах горада. Аднак пасля таго, як птушкі 'адкрылі' для сябе высокую і багата абсыпаную ягадамі рабіну ў скверыку на тым беразе, я спадзяваўся трапіць на іх наступныя прылёты туды. І вось пашанцавала - як раз, калі я падыходзіў на месца, на высокую бярозу зусім побач з рабінай прыляцела прыкладна з 20 амялушак. І пачаліся сапраўдныя 'налёты' на рабінавыя гронкі: на іх сядалі па некалькі птушак і стараліся як мага хутчэй праглынуць хто 1, а хто 2, 3 ці нават 4 ягады запар.
Першая партыя 'налётчыкаў' адлятала і сядала адпачываць-ператраўліваць здабытае высока на бярозу, а праз хвіліны пачынаўся наступны налёт і так хваля за хваляй з непрацяглымі перапынкамі. Праз некалькі хвілін аказалася, што амялушак ужо яўна не каля 20, а хутчэй пад 100 асобін! Увесь час падляталі новыя і новыя птушкі, якія далучаліся спачатку да тых, што сядзелі на бярозе, а потым зляталі паласавацца рабінай.
Працяг ТУТ.
Гродна, 07-11-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ